Темы

Кірунак — на прыбыткі

Кірунак — на прыбыткі

Вынікі работы за 2017 год і задачы на бягучы абмеркавалі работнікі філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Справаздачны сход, удзел у якім прыняў і старшыня райвыканкама Павел Найдзён, прайшоў у чацвер на мінулым тыдні ў актавай зале Гарбацэвіцкага СДК.

Даючы характарыстыку папярэдняму сельскагаспадарчаму году, дырэктар філіяла Аляксандр Атрохаў падзякаваў за працу калектыў, стараннем якога ўдалося прыкметна палепшыць асноўныя вытворчыя паказчыкі. У прыватнасці, павялічылі (134% да папярэдняга года) вытворчасць малака, якая склала 6 634 т, рэалізацыю малака (131,2%), удой на карову (130%) — надаілі 4 675 кг. Нядрэнна спрацавалі па мясным накірунку жывёлагадоўлі — сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні склалі 629 г (106%), на адкорме БРЖ — 761 г. Болей чым удвая павялічылі вытворчасць яек. Нягледзячы на нялёгкае матэрыяльнае становішча, пры фінансавай падтрымцы ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, шмат будавалі — добраўпарадкоўвалі малочна-таварныя фермы, свінафермы, право­дзілі рэканструкцыю МТФ у в. Каменка, птушнікаў, куды набылі сучаснае абсталяванне. У мэтах больш якаснага захавання тэхнікі і эканоміі паліўных рэсурсаў распачалі работы па аднаўленні дзейнасці машынна-трактарнага ўчастка в. Гарохаўка, інш.

Пры гэтым Аляксандр Атрохаў указаў на недапрацоўкі і страчаную матэрыяльную выгоду ад іх. Гэта і непрадукцыйнае выбыццё жывёлы, і далёкія ад ідэальных паказчыкі якасці рэалізуемага малака (гатункам “экстра” хоць і павялічылі, аднак недастаткова — 53% ад агульнага аб’ёму), нерэнтабельнасць прадукцыі свінагадоўлі. І прычыны, па словах дырэктара, у “чалавечым” фактары — грубым парушэнні тэхналагічных патрабаванняў работнікамі і недастатковым кант­ролі за вытворчым працэсам з боку спецыялістаў.

Не дала чакаемай аддачы раслінаводчая галіна. Нягле­дзячы на прадпрынятыя меры і сумленную работу механізатараў, ураджайнасць збожжавых не парадавала. Паўплывала на гэта, як было адзначана, у тым ліку спецыфіка зямель — нізкая ўрадлівасць глебы, недастатковасць унесеных мінеральных угнаенняў, аддаленасць палёў (сельгасугоддзі філіяла складаюць звыш 18 000 га) і звязаныя з гэтым нязручнасці.

Гаворачы пра задачы на сёлетні год — павелічэнне вытворчасці прадукцыі па ўсіх накірунках дзейнасці, павелічэнне выручкі і, галоўнае, выхад на прыбытак (па выніках 2017 года філіял спрацаваў “у нуль”, палепшыўшы тым самым “мінусавы” вынік 2016-га), Аляксандр Атрохаў заўважыў, што для гэтага ў гаспадарцы маецца ўсё неабходнае. Справа — за строгім выкананнем тэхналогій, і ў гэтым плане вядзецца няўхісная работа з работнікамі ўсіх узроўняў. У мэтах вырашэння кадравага пытання, прыцягнення на вытворчасць маладых спецыялістаў (такая задача пастаўлена галаўным прадпрыемствам) запланаваны будаўніцтва і аднаўленне жылля.

Сваімі меркаваннямі адносна прычын, якія не прывялі да станоўчага эканамічнага выніку, і планамі па іх пераадоленні ў новым сельскагаспадарчым годзе падзяліліся галоўныя спецыялісты — аграном М.М. Атрохова, вет­урач С.М. Мянькоўскі, заатэхнік В.Г. Васілеўская. Лідар прафсаюзнай “пярвічкі” Н.М. Дудаль зрабіла раскладку выдаткаванняў грамадскіх сродкаў і адзначыла, што ўсе пункты калектыўнага дагавору выконваліся.

Указаўшы на тое, што філіялам у мінулым годзе зроблена нямала, акрэсліўшы стратэгічныя задачы “Агракамбіната КХП” на 2018 год, Павел Най­дзён заўважыў, што іх вырашэнне — абавязак не толькі кіраўніцтва, але ўсяго калектыву, і прыступаць да яго выканання трэба неадкладна — праз павелічэнне вытворчасці працы, паляпшэнне выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, трывалае ўкараненне тэхналогій на кожным з відаў вытворчасці. Прычым арыенцірам у рабоце калектыву, па словах кіраўніка раёна, павінны стаць прыбыткі. Дзякуючы ім гаспадарка зможа стабільна функцыяваць і развівацца, а работнікі — атрымліваць годную заробную плату.

Падчас сходу лепшым з лепшых працаўнікоў палёў і ферм, спецыялістам, чыя работа ў 2017 годзе прызнана найболей паспяховай і выніковай, былі ўручаны граматы і ўдзячнасці ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” і філіяла “Агракамбінат КХП”.

Падарункам для аграрыяў стала і канцэртная праграма, наладжаная артыстамі раённага Цэнтра культуры і мясцовага СДК.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем