Сёння на Бабруйшчыне працаваў абласны семінар

Cёння на Бабруйшчыне — на базе філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — працаваў абласны семінар-вучоба па пытанні “Удасканаленне работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы, стварэнні неабходных санітарна-бытавых умоў работнікам” для кіраўнікоў і спецыялістаў, адказных за дадзены накірунак работы ў сельгасарганізацыях Бабруйскага, Асіповіцкага, Кіраўскага, Клічаўскага, Глускага раёнаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступіла Магілёўскае абласное ўпраўленне дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы сумесна з Магілёўскім абласным і Бабруйскім раённым камітэтамі прафсаюза работнікаў АПК, Бабруйскім райвыканкамам.
Мэта мерапрыемства — давесці да кіраўнікоў і спецыялістаў, адказных за ахову працы ў арганізацыях, пра спосабы і прыёмы бяспечнага выканання работ, падзяліцца вопытам работы.
Падрабязнасці — ў бліжэйшым нумары “раёнкі”.

Алена Карпенка.
Фота Іллі Касько.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.