Темы

На МТК “Варатынь” запрацавала радзільнае аддзяленне для рагуль

На МТК  “Варатынь” запрацавала  радзільнае аддзяленне для рагуль

На малочна-таварным комплексе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” пачало функцыянаваць нанова ўзведзенае радзільнае аддзяленне для рагуль. Напярэдадні Каляд туды была пастаўлена першая жывёла. Гэтая падзея і стала нагодай для нашай размовы з дырэктарам філіяла Уладзімірам Давыдзенка. Заадно ў кіраўніка пацікавіліся справамі ў іншых галінах гаспадарання.

— Уладзімір Віктаравіч, гэта трэці, наколькі ведаю, жывёлаводчы аб’ект, уве­дзены гаспадаркай у эксплуатацыю за апошнія паўгады?
— Так. Напрыканцы мінулага года пачалі таксама функцыянаваць прафілакторый для маленькіх цялятак на МТФ Варатынь і адрэканструяваны хлеў на МТФ в. Коўрын. Што да радзільнага аддзялення, то 6 студзеня мы перавялі туды першыя 72 галавы нецеляў. Пасля перасарціроўкі дабавім яшчэ адну секцыю, галоў на 40. Усяго радзільнае аддзяленне разлічана на 262 галавы. Яго засталося даабсталяваць пляцоўкамі для выгулу жывёлы. Гэтым будзем займацца бліжэй да вясны: пакуль не дазваляе надвор’е. Справімся, упэўнены, у час: і неабходныя матэрыялы, і сродкі на гэта маюцца.
— Рагуль якіх перыядаў плануеце ўтрымліваць у “радзілцы”?
— Сухастойных кароў першага і другога перыядаў, перад­родавага, а таксама 20 дзён пасля ацёлу.
— Дні адноснага зацішша, маю на ўвазе зімовы перыяд, у сельгасвытворцаў праходзяць надзвычай хутка. Як рыхтуецеся да новага пасяўнога сезону?
— Традыцыйна на гэтую пару займаемся арганічнымі ўгнаеннямі. Каля паловы ад неабходнага аб’ёму ўжо вывезлі на палі, яшчэ прыкладна 7 тысяч тон чакаюць часу. Гэтую работу можна б было актывізаваць, але працаўнікам трэба адпачыць перад пасяўной: іншай такой магчымасці на працягу года ў іх не будзе.
— З зяблівам папрацавалі з восені?
— Паднялі на плошчы 850 га — план выканалі. Яшчэ прыкладна 300 га будзем пады­маць вясной, пасля таго як унясем арганіку. Тут пытанняў не будзе.
— З насеннем як абстаяць справы?
— Насенне зерневых і бабовых культур да сяўбы падрыхтавана. Завяршылі чысціць канюшыну, займаемся злакавымі травамі. Яжу, цімафееўку і аўсяніцу пачысцілі, застаўся райграс, якога дастаткова шмат, і соя — з сяўбой гэтай культуры пакуль не вызначыліся.
— З насення яшчэ нешта плануеце набываць?
— Элітнае зерневых культур — дамоўленасць на гэта з СВК “Гігант” ужо маецца, а таксама 3 тоны насення люцэрны.


Дарэчы

У цэлым па раёне, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, насенне яравых зерневых і зернебабовых культур да сяўбы падрыхтавана. для паляпшэння рэпрадукцыйнага і гатунковага яго складу гаспадаркі будуць набываць эліту. Што да насення траў, то мінулы год, як яна адзначыла, быў дастаткова ўраджайным для таго, каб назапасіць уласнага пасяўнога матэрыялу. Набываць прыдзецца ў асноўным насенне люцэрны — высокабялковай культуры, здольнай даваць за адзін сезон па 3-4 укосы, прыдатнай як для зялёнай падкормкі жывёлы, так і для сіласавання.


Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем