Темы

100 год на варце інтарэсаў дзяцей

100 год на варце  інтарэсаў дзяцей

14 студзеня спаўняецца роўна 100 год, як быў падпісаны Дэкрэт аб камісіях для непаўналетніх, прызначаны для арганізацыі планамернай барацьбы з правапарушэннямі падлеткаў і ўзгаднення дзейнасці зацікаўленых ведамстваў.

Сёння камісія — гэта дзяржаўны орган, які каардынуе дзейнасць усіх, хто ўпаўнаважаны дзяржавай ажыццяўляць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, забяспечыць абарону правоў і інтарэсаў нашых дзяцей. З часам сфарміравалася структура органаў аховы дзяцінства: падраздзяленні ў аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, інспекцыі па справах непаўналетніх, сацыяльная абарона, ахова здароўя, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, інтэрнатныя ўстановы, якія замяшчаюць сем’і.

У нашым раёне прафілактычную работу з падлеткамі, якія аступіліся, каардынуе Камісія па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама. Яе ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. У складзе камісіі 14 чалавек — медыкі, педагогі, прадстаўнікі сацыяльных службаў, права­ахоўных органаў. Дзякуючы яе зладжанай рабоце, трываламу ўзаемадзеянню з іншымі зацікаўленымі службамі, у 2017 годзе, у параўнанні з папярэднім, у раёне адзначана зніжэнне падлеткавай злачыннасці (з 12 да 1). Апошняму садзейнічалі і праведзеная немалая работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, і адсутнасць раней выяўленых злачынстваў. Між тым, такая статыстыка — не повад для заспакаення і не трывалая тэндэнцыя. Па словах намесніка старшыні камісіі Наталлі Праташчык, год на год не прыхо­дзіцца. І разумеючы гэта, яе члены разам з іншымі суб’ектамі прафілактыкі працягваюць упарта і настойліва праводзіць работу, накіраваную на папярэджанне супрацьпраўных паводзін дзяцей. Падчас пасяджэнняў, у тым ліку выязных, толькі за мінулы год раённая камісія па СН разглядзела 35 пратаколаў аб супрацьпраўных паводзінах непаўналетніх (парушэнні правілаў дарожнага руху, ужыванне алкагольных напояў, дробнае хуліганства, інш.) і 44 — у адносінах бацькоў непаўналетніх (недобрасумленнасць да абавязкаў па выхаванні дзяцей і адсутнасць кантролю з боку дарослых за знаходжаннем непаўналетніх у начны час па-за жылля).

Варта адзначыць і тое, што на працягу вось ужо 10 год — з часу дзеяння Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях” — камісія па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, зноў жа — у звязцы з іншымі суб’ектамі прафілактыкі — стаіць на варце законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якім патрабуецца дзяржаўная абарона. Да прыкладу, у 2017 годзе такая абарона, у адпаведнасці з дэкрэтам, спатрэбілася 17 дзецям — усе яны былі адабраныя з сем’яў. Усяго з часу дзеяння дэкрэта з сямей вяскоўцаў было адобрана 202 дзіцяці, вернута назад 64 непаўналетнія, за мінулы год — 6.

Сваю работу, як адзначае Наталля Праташчык, раённая камісія будуе па прынцыпе “дайсці да кожнага дзіцяці” — выявіць і выкараніць прычыны, якія схілілі падлетка да супрацьпраўнага ўчынку, свое­часова выявіць неблаганадзейнасць сям’і, абараніць у ёй маленькага чалавечка, пасадзейнічаць выпраўленню дарослых.

* * *
Болей за 30 год (з 1980 па 2013) адказным сакратаром, а затым намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама працавала Яўгенія Доўнар. Нягледзячы на тое, што ўжо не адзін год узначальвае раённую ветэранскую арганізацыю, справай свайго жыцця мая суразмоўца лічыць менавіта работу з “цяжкімі” непаўналетнімі. Праўда, сама Яўгенія Уладзіміраўна з гэтым тэрмінам не пагаджаецца. дадзены ярлык заклікае навешваць на падлетка з асцярогаю. Дзеці, што аступіліся (за рэдкім выключэннем), па прыродзе і сваёй сутнасці добрыя. Хібы ж у іх паводзінах вельмі часта на сумленні дарослых — недагледжанасці з боку апошніх, недаслуханасці, недаказанасці…

На работу ў раённую камісію Яўгенія Уладзіміраўна прыйшла, як кажа, выпадкова. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўладкавацца па набытай спецыяльнасці педагога-гісторыка не ўдалося, прыйшлося пага­дзіцца на працу ў раённай камісіі па СН.

— Выпадкова, а аддала гэтай справе літаральна ўсё жыццё, — з усмешкай заўважае субяседніца. — І ніколькі не шкадую, хоць напружання ў рабоце здаралася праз край… На час майго прыходу на пасаду адно толькі СПТУ-8 (на момант закрыцця — ліцэй №13) з колькасцю навучэнцаў 1 400 чалавек дало за год 22 злачынствы! А нас на ўвесь раён — тых, хто займаўся дзецьмі, было ўсяго трое: два ўчастковыя інспектары міліцыі і я. Але сувязь трымалі моцную. Трывала ўзаемадзейнічалі і паміж сабой (гэтаму садзейнічаў колішні начальнік міліцыі Аркадзь Аляксандравіч Маслаў, які ведаў работу з непаўналетнімі не па чутках, сам раней працаваў у інспекцыі па СН) і з іншымі зацікаўленымі службамі. Падтрымкай была пракуратура, у прыватнасці, памочнік пракурора Браніслава Абрамаўна Шапіра, якая не стамлялася да­ваць мне, маладому спецыялісту, слушныя парады. Добрай падтрымкай на ўсёй маёй прафесійнай дарозе быў райвыканкам. Пытанні, што датычыліся барацьбы з непаўналетняй злачыннасцю, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, вырашаліся неадкладна і першачаргова. А наша камісія не стамлялася шукаць і ўкараняць новыя спосабы работы з дзецьмі і іх бацькамі, якія б уплывалі на станоўчы вынік. Што ў рэшце і здарылася — непаўналетняя злачыннасць у раёне пачала “адступаць”. Вопыт камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама абагульнялі на ўзроўні не толькі абласным, але ўсёй краіны. Пацверджанне — шматлікія ўзнагароды, у тым ліку грамата Саўміна, за сумленную працу і высокія паказчыкі ў рабоце. Да таго ж, па выніках 2002 года Яўгенія Доўнар, у намінацыі “грамадска-палітычная дзейнасць”, была прызнана “чалавекам года” вобласці.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024