Темы

Умеюць і любяць працаваць “гігантаўскія” даяркі

Умеюць і любяць працаваць “гігантаўскія” даяркі

З Таццянай Анатольеўнай Філімонавай і Наталляй Іванаўнай Марчанка — аператарамі машыннага даення малочна-таварнага комплексу в. Малыя Бортнікі СВК “Гігант”, сустракаемся ў пачатку на 10-ю гадзіну, адразу пасля ранішняй дойкі. Стома ні па тварах жанчын, ні па іх настроі не ўгадваецца, хоць на працы яны з 5 раніцы, а да гэтага, як мінімум, паўгадзіны патрацілі на зборы і дарогу да МТК.

Тут жа дазнаемся, што наперадзе ў работніц яшчэ дзве дойкі — дзённая, пачатак якой у 12.00, і вячэрняя — а 18-й гадзіне. “Ад таго, што дзень у гэтую пару кароткі, ісці на вячэрнюю дойку не надта ўтульна, — дзеляцца жанчыны. — Гледзячы на святло ў дамах, уяўляеш, як іншыя пасля працоўнага дня займаюцца звыклымі хатнімі справамі ці адпачываюць. Улетку дзень працяглы — усё ўспрымаецца па-іншаму”.

Між тым нават змрочныя вечары, як разумею з аповеду і саміх аператараў машыннага даення, і кіраўніцтва комплексу, не перашкаджаюць жанчынам добра працаваць, адносіцца да абавязкаў сумленна, дбаць пра ўласны і калектыўны дабрабыт. Па выніках 10 месяцаў тэмп росту валавой вытворчасці малака на МТК
М. Бортнікі склаў 107,4%, за кастрычнік — 128,9%.

Нягледзячы на тое, што адносіны да працы ў маіх суразмоўніц аднолькава сумленныя, “уліліся” яны ў гэтую работу рознымі шляхамі.

* * *
Таццяна Філімонава (на фота ўверсе) ў гаспадарцы, можна сказаць, змалку. Тут працавала даяркай яе бабуля. Сюды пазней вярнулася яна сама (сям’я на той момант жыла на Кіраўшчыне), выйшаўшы замуж за хлопца з Бірчы. І гэтак жа, як некалі бабуля, працаваць пайшла ў мясцовую гаспадарку. Спачатку паляводам, потым даяркай. Першапачаткова даіла кароў на ферме гаспадаркі, а пасля ўводу ў эксплуатацыю комплексу перайшла туды. Цяпер, праз дзень, на іх з Наталляй Марчанка — 661 рагуля. У тыя змены, калі жанчыны дома, статак абслугоўваюць два іншых аператары.

На комплексе, як ні­дзе, па словах Таццяны Філімонавай, адчуваецца роля калектыву. Калі на ферме кожны адказваў вык­лючна за свой участак і вынікі работы залежалі ад яго аднаго, то тут, каб праца­ваць здавальняюча і мець адпаведны заробак, трэба каб і напарніца, і аператары другой змены выкладваліся “на ўсе сто”. “І гэта доб­ра, што ў нас якраз такі калектыў — зладжаны, адказны і праца­здольны, — заўважае Таццяна Анатольеўна. — Прычым, апошняе датычыцца не толькі даярак, але і жывёлаводаў, якія дагляда­юць жывёлу і сваёй працай садзейнічаюць нялёгкаму працэсу вытворчасці малака”.

Якой бы адказнай ні была працаўніца-жанчына, на першым месцы ў яе сям’я, дзеці, і гэта натуральна. Нягледзячы на адносна малады ўзрост (крыху болей за 40), Таццяна Анатольеўна ўжо і шчаслівая бабуля: пакуль старэйшая дачка навучаецца ва ўніверсітэце, клапоціцца пра двухгадовую ўнучку. Праўда, у памочніках і муж Рыгор Рыгоравіч — скотнік дойнага статку МТК, і малодшая дачка-старшакласніца, і нават маці Таццяны, якая наведваецца з суседняга раёна.

— Нам бацькі дапамагалі стаць на ногі, і нашая задача — падтрымаць моладзь, — з упэўненасцю канстатуе жанчына.

* * *
Наталля Марчанка, у адрозненне ад паплечніцы па рабоце, чалавек не тутэйшы — на Бабруйшчыне без малога тры гады. Сям’я — яна з мужам і сын — пераехала сюды з Украіны, каб не быць уцягнутай у канфлікт паміж некалі братэрскімі краінамі.

— У першы год па дому сумавалі, і надта, — дзеліцца субяседніца. — На радзіме застаўся дабротны дом, прыйшлося звесці вялікую гаспадарку, пакінуць родных.

Ва Украіне сям’я працавала на сябе. Займаліся сельскай гаспадаркай і з гэтага няблага жылі. Цяжкасцяў з рэалізацыяй прадукцыі, па словах субяседніцы, не мелі: усё бралі аптовыя базы. Вядома ж, працаваць даводзілася не пакладаючы рук, але работы ў сям’і не цураліся.
Тыя адказ­насць і любоў да працы, якімі будавалі дабрабыт на бацькаўшчыне, Марчанкі перанеслі на сённяшнюю работу (муж Аляксандр Рыгоравіч — аператар комплекса).

З удзячнасцю гаворыць Наталля Іванаўна пра кіраўніцтва СВК “Гігант”, якое задаволіла патрэбу сям’і не толькі ў рабоце, але і ў добраўпарадкаваным жыллі. З цеплынёй адгукваецца пра беларусаў увогуле — сціплых, добразычлівых, гатовых прыйсці на дапамогу.

Станоўча характарызуе калектыў малочна-таварнага комп­лексу, дзе ўсе за аднаго і адзін за ўсіх. І адзначае, што ў Беларусі іх сям’я знайшла другую радзіму.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем