Темы

Тваё здароўе — тваё права

Тваё здароўе — тваё права

У межах акцыі “Сябруем з законам”, якая праходзіць на тэрыторыі раёна ў першай палове месяца, і ў сувязі з тым, што 1 снежня па ўсёй рэспубліцы адзначалі Дзень барацьбы са СНІДам, у Брожскай сярэдняй школе ў мінулую пятніцу прайшло мерапрыемства “Тваё здароўе — тваё права”.

Арганізатарамі адкрытага дыялогу са старшакласнікамі выступілі камісія па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ” і Бабруйская гарадская паліклініка №2. Удзел прынялі намеснік старшыні КСН Наталля Праташчык, лідар моладзевай арганізацыі Вераніка Падаляк, урач-гінеколаг Таццяна Карпава, а таксама дырэктар школы Аляксандр Ёшчык.

Тэм падчас мерапрыемства падымалася шмат. Усе яны былі паміж сабой звязаны, накіраваны на тое, каб падлеткавае жыццё, а затым і дарослыя гады юнакоў і дзяўчат не былі азмрочаны неабдуманымі ўчынкамі.

Наталля Праташчык засяродзіла ўвагу непаўналетніх на недапушчэнні імі супрацьпраўных паводзін, неабходнасці выканання нормаў адміністрацыйнага і крымінальнага права. Прывяла не адзін прыклад таго, як “несяброўства” з законам у юныя гады негатыўна паўплывала на далёйшы лёс колішніх вучняў. Ужыванне спіртаўтрымліваючых напояў, парушэнне правілаў распарадку школьніка, правілаў дарожнага руху, дапушчэнне іншых супраць­праўных учынкаў — тое, чаго дапускаць нельга, каб адчуваць сябе паўнавартасным чалавекам, каб такім цябе ўспрымалі іншыя, каб не згубіць ніводнага шанцу на шляху да маральнага і матэрыяльнага задавальнення.

Шмат гаварылася пра тое, што шчаслівы чалавек — здаровы чалавек. А вытокі апошняга — у здаровым ладзе жыцця: правільным харчаванні, уменні адэкватна рэагаваць на стрэсавыя сітуацыі, весці правільнае палавое жыццё. У чым сэнс апошняга, а разам з тым — што такое ВІЧ-інфекцыя, як не заразіцца на яе, што рабіць і куды звяртацца, каб своечасова выявіць хваробу і супрацьстаяць ёй, даходліва патлумачыла Таццяна Карпава, выкарыстаўшы для гэтага мультымедыя.

У падвядзенне вынікаў сустрэчы школьнікаў са спецыялістамі Вераніка Падаляк выказала спа­дзяванне, што адкрытая размова будзе мець станоўчы вынік — старшакласнікі змогуць правільна растаўляць жыццёвыя прыярытэты. Засяродзіла ўвагу на тым, што для здороўя — фізічнага і духоўнага, карысна займацца спортам і абавязкова мець мэту — цудоўны арыенцір, які зробіць жыццёвую дарогу насычанай і не дасць саступіцца з яе.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем