Темы

Навабранцы прысягнулі на вернасць Радзіме. Наш фотарэпартаж

Навабранцы прысягнулі на вернасць Радзіме. Наш фотарэпартаж

Сёння прызыўнікі восеньскай прызыўной кампаніі па ўсёй краіне ва ўрачыстых абставінах далі прысягу быць адданымі свайму народу, годна выконваць воінскі абавязак, мужна абараняць незалеж­насць Беларусі.

На тэрыторыі 147-га зенітнага ракетнага палка Бабруйска гэтая хвалюючая падзея, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, была надзвычай люднай: прысягу прымалі яшчэ і навабранцы 740-га аналагічнага палка. Традыцыйна падтрымаць пачынаючых вайскоўцаў, павіншаваць іх з новым статусам і проста пабачыцца з дзецьмі, пачаставаць іх хатнімі смакотамі з розных куткоў Беларусі прыехалі родныя і сябры маладых людзей.

Наказ “на дарогу” — нялёгкую, але ганаровую місію служэння Айчыне, сумленна выконваць загады камандуючага складу, загартоўвацца фізічна і маральна — маладым вайскоўцам далі камандзіры палкоў: падпалкоўнік Аляксандр Галакціонаў і палкоўнік Канстанцін Трушынскі, а таксама госці — кавалер ардэноў Чырвонай зоркі, “За Службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР”, камандзір зенітнай брыгады на працягу 1988-1992 гадоў, палкоўнік у адстаўцы Анатоль Дубінскі, ветэраны воінскай часці. Цёплыя словы новаму папаўненню зенітных ракетных брыгад адрасавала таксама маці аднаго з навабранцаў. Выказаўшы спадзеў, што сыны будуць несці службу годна, даючы падставу для гонару родных, жанчына разам з тым заўважыла, што галоўнае для кожнай маці — каб дзеці вярнуліся дамоў жывымі і здаровымі. На ўсё гэтае маладых салдат блаславіў настаяцель Свята-Георгіеўскага храма пратаіерэй Генадзь Вейга.

Пасля ўрачыстасці маладым ваеннаслужачым была дадзена магчымасць пабываць у звальненні — правесці час з роднымі і сябрамі.

Сярод навабранцаў 147-га палка ёсць хлопцы з нашага раёна — Ула­дзіслаў Ажгірэвіч з пас. Глуша і Арцём Кісялёў з в. Ясны Лес. Менавіта ў іх мы і пацікавіліся першымі ўражаннямі ад службы.

Улад на запытанне, ці атрымаў за той месяц, што правёў у армейскай казарме, уяўленне пра службу ў войску, адказаў завучаным “так точна!” (пасля з усмешкай паправіўся на “так”), што дае падставу меркаваць — сапраўды зразумеў! Хлопец распавёў, што яму ў войску падабаецца:

— Добрыя камандзіры, нармальныя саслужыўцы — ужо пасябраваліся.

У гаворцы пра ежу юнак заўважае, што нават не думаў, што будуць кар­міць так добра. Задаволены хлопец і станам сувязі з роднымі. Дамоў, як адзначыў, тэлефануе штодня.

Не паскардзіўся на першы месяц вайсковага жыцця і Арцём (даючы станоўчы адказ, зноў жа рапартуе “так точна!”). У маладога чалавека з’явілася шмат новых сяброў. Якой ваеннай спецыяльнасцю прыйдзецца авалодваць, ён пакуль не ведае, аднак верагодна, што будзе размеркаваны ў дывізіён упраўлення. Да вайскоўца ў дзень прысягі наведаліся не толькі бацькі, але і сёстры з братамі, бабуля. Па словах апошняй, унук надта хацеў у войска. Яму тут падабаецца і зусім не засмучае той факт, што трапіў не ў памежныя войскі, як марыў, а ў зенітчыкі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем