Навіны адукацыі
Падведзены вынікі раённага этапу штогоднага абласнога конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ школьнікаў.
Дыпломам 1-й ступені ўзнагароджаны 11-класніца Дар’я Барысёнак і 9-класніца Дар’я Шувыкіна з Туголіцкай СШ (навуковы кіраўнік: настаўнік біялогіі і геаграфіі В.В. Мануленка). Дыплома 2-й ступені ўдастоены вучань 11-га класа Бортнікаўскага ВПК «Яслі-сад-СШ» Дзмітрый Залужны (навуковы кіраўнік: настаўнік біялогіі А.С. Гацко), 3-й ступені — 11-класніца Хімоўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» Карына Самойленка (навуковы кіраўнік: настаўнік геаграфіі М.А. Марудэнка).
Зрэшты, вучні Туголіцкай школы па выніках дадзенага конкурсу традыцыйна выходзяць у пераможцы, і не толькі раённага этапаў. У гэтым немалая заслуга, як адзначылі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, улюбёнага ў сваю справу настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі В.В. Мануленка.
Варта адзначыць, што работы ўсіх вышэйпералічаных прызёраў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе дадзенага конкурсу. Пры ўмове станоўчых вынікаў «раёнка» абавязкова пра гэта паведаміць.
Алена КАРПЕНКА.