Темы

Народныя абраннікі трымаюць адказ

Народныя абраннікі трымаюць адказ

Заканчваецца чатырохгадовы тэрмін паўна­моцтваў дэпутатаў райсавета. Што паспелі зрабіць народныя абраннікі за гэты перыяд? Чаго, наадварот, рэалізаваць не ўдалося? З якімі праблемамі і турботамі звярталіся выбаршчыкі да тых, каму даверыліся? Пра гэта і іншае мы пацікавіліся ў аднаго з найбольш актыўных народных абраннікаў — дэпутата Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў па Глушанскай сельскай выбарчай акрузе Васіля Амялюсіка.

Тэрмін дэпутацтва Васіля Рыгоравіча не абмяжоўваецца толькі чатырма гадамі 27-га склікання. Ён народны абраннік, як кажуць, са стажам: за плячыма тры скліканні ў сельскім Савеце дэпутатаў і вось ужо два — у раённым. Да таго ж, збіраецца пазмагацца за дэпутацтва ў наступным, 28-м скліканні. Чаму? Таму што ёсць шмат незавершаных спраў.

— Што ўдалося дасягнуць? Часткова замяніць на сучасныя вокны ў пабудове Глушанскага ВПК. Не скажу, што гэта цалкам мая заслуга — дапамаглі і дэпутаты вышэйшых структур, і райвыканкам, але і мне прыйшлося парупіцца. Немалую работу сумесна з сельвыканкамам і непасрэдна яго старшынёй Марыяй Су­шчанка правялі і праводзім па добраўпарадкаванні населенага пункта. Цяпер вось ініцыіравалі ўсталяванне навагодняй прыгажуні ля сельскага Дома культуры, за што вялікая падзяка ўсім, хто не застаўся абыякавым да гэтай задумкі. А ўвогуле людзі звяртаюцца да мяне па самых розных пытаннях. Гэта і рамонт дарог, і рэжым работы вулічнага асвятлення, і графік руху грамадскага транспарту… У дачыненні апошняга давялося не толькі накіроў­ваць дэпутацкі запыт у аўтобусны парк №2 г. Баб­руйска, але і звяртацца ў аблвыканкам — прасілі адна­віць шыльды з графікам руху транспарту на аўтобусных прыпынках. Аднавілі. Аднак не ўказалі перавозчыка-прыватніка, чыімі паслугамі жыхары акругі таксама актыўна карыс­таюцца і задаволены яго работай. Над гэтым збіраюся яшчэ папрацаваць.

А ўвогуле Васіля Рыгоравіча хвалюе адсутнасць дастатковасці працоўных месцаў для пасялкоўцаў, у асаблівасці для мужчынскага насельніцтва. А вось той факт, што ў Глушы будуецца пяціпавярховы жылы дом, дэпутата радуе: палепшыцца дэмаграфічны стан населенага пункта, шчаслівыя сем’і справяць наваселлі. Васіль Амялюсік не без гордасці адзначае, што, дзякуючы прынцыповасці і адказнасці старшыні сельсавета і трывала наладжаных з дэпутацкім корпусам сувязяў, у пасёлку дзейнічае дружына, чыя работа прызнана найбольш зладжанай і выніковай у раёне. І, увогуле, актыў акругі: мясцовая ўлада, дэпутаты, старасты і проста актывісты, — дружна працуе на адну і тую ж мэту — зрабіць жыццё жыхароў больш прывабным і ўтульным.

Адна з галоўных рыс народнага абранніка — быць адкрытым для людзей. І ў гэтым Васіля Амялюсіка ніхто не папракне. “Мой тэлефон ведае кожны, — заўважае суразмоўца. — Калі хвалюе праблема, чалавек можа тэлефанаваць мне ў любы час”.

Карыстаючыся магчымасцю, дэпутат віншуе сваіх выбаршчыкаў і ўсіх жыхароў раёна з надыходам Каляд і Новага года і жадае галоўнага — міру, здароўя, дабрабыту.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алены БРАІЛІЦЫ.

Последние новости

Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем