Да кожнага звароту падыходзіць грунтоўна

Дэпутата райсавета дэпутатаў Наталлю Новікаву выбаршчыкі Слабадской выбарчай акругі ведаюць не толькі ў твар (яна працуе дырэктарам Хімоўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ»), але і па адносінах да ўскладзеных на яе абавязкаў народнага абранніка.

Як прыклад — пры яе садзеянні і непасрэдным удзеле вёску Слабада цяпер абслугоўвае аўталаўка. У населеным пункце маецца магазін, што не давала падставы для выязнога абслугоўвання пакупнікоў. Аднак жыхарам аддаленых дамоў, у якіх пражываюць у асноўным пажылыя жанчыны, было праблематычным наведвацца ў стацыянарную гандлёвую кропку. Вось і звярнуліся яны да дэпутата. Наталля Мікалаеўна сваіх выбаршчыкаў у гэтай просьбе падтрымала і накіравала дэпутацкі запыт ў Бабруйскі гандлёвы цэнтр з прапановай «пусціць» у Слабаду аўталаўку. І вось ужо год, як удзячныя жыхары населенага пункта карыстаюцца гэтай зручнай для іх паслугай, а дэпутат, між тым, трымае на кантролі якасць абслугоўвання.

Алена КАРПЕНКА. Фота з рэдакцыйнага архіву.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.