Темы

Аляксей Беразоўскі: “Раённыя хлопцы да свайго абавязку ставяцца сумленна”

Аляксей Беразоўскі: “Раённыя хлопцы да свайго абавязку ставяцца сумленна”

Чарговы прызыў грамадзян на воінскую службу бабруйскім ваенкаматам завершаны. Рады беларускага войска ў гэтую восень папоўнілі болей за 30 юнакоў раёна тэрміновай службы. Дзе будуць выконваць свой абавязак вясковыя хлопцы? Ці ўсе, каму належала, з’явіліся на прызначаныя мерапрыемствы па прызыве? Што чакае тых, хто ўхіляецца? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі ваеннаму камісару г. Бабруйска, Баб­руйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў палкоўніку Аляксею Беразоўскаму.

— Аляксей Пятровіч, як ахарактарызуеце лістападаўскія адпраўкі прызыўнікоў?

— Адпраўкі прайшлі ў адпаведнасці з планам і патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў — зладжана, без парушэнняў грамадскага парадку, без здарэнняў.

— Дзе новае папаўненне праходзіць службу?

— Геаграфія традыцыйна шырокая. Гэта воінскія часці, якія размяшчаюцца ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Мар’інай Горцы, Слуцку, Жодзіна, Барысаве, а таксама ў нас у Бабруйску.

— Наколькі аб’ёмнай была работа прызыўной камісіі ў гэтую кампанію? Ці шмат грамадзян атрымалі адтэрміноўку ад прызыву і па якой прычыне?

— Камісіяй Бабруйска ў выніку правядзення мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве было прынята болей за 140 рашэнняў.

Адтэрміноўку ад прызыву атрымалі болей за 50 чалавек. Прычыны розныя — стан здароўя, працяг адукацыі, сямейныя абставіны.

— Ці маюцца сярод раённікаў тыя, хто ўхіліўся ад мерапрыемстваў па прызыве?

— Такія выпадкі мелі месца. Аднак колькасць тых, хто ўхіліўся, у адносінах да агульнай колькасці грамадзян, якія належалі прызыву на воінскую службу, невялікая — каля трох працэнтаў.

— Што чакае гэтых хлопцаў? Якія меры ў адносінах да іх прадпрымаюцца?

— Санкцыі для тых, хто не з’яўляецца без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву па павестцы, прадугледжаны нормамі арт. 25.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (штраф да 5 базавых велічынь) і арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспуб­лікі Беларусь — ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу караецца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, альбо абмежаваннем волі на тэрмін да 2 год, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу, учыненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі хваробы, альбо падлогу дакументаў, альбо іншага падману — абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

— Гэта тэарэтычна, а на практыцы, да якіх відаў адказнасці прыцягваліся прызыўнікі, якія дапусцілі ўхіленне ад прызыву, а таксама не з’явіліся па павестках без уважлівых прычын?

— Тут адзначу, што сярод прызыўнікоў Бабруйскага раёна няма грамадзян, якія сёлета прыцягваліся да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 435 КК РБ за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу. А вось тых, хто не з’явіўся ў ваенкамат па павестцы без уважлівых прычын і быў прыцягнуты за гэта да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 3 арт. 25.1 КоАП РБ, прыкладна 10 чалавек.
Пры гэтым заўважу, што раённыя прызыўнікі выконваюць канстытуцыйны абавязак па абароне сваёй краіны добрасумленна і з жаданнем.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024