Темы

Захаваць і прымножыць патэнцыял сельскагаспадарчай галіны

Захаваць і прымножыць патэнцыял сельскагаспадарчай галіны

Сёння, у трэцюю па ліку лістападаўскую нядзелю работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны адзначаюць прафесійнае свята і, як традыцыйна склалася, — падводзяць вынікі сельскагаспадарчага года. Для некаторых — папярэднія, бо тую ж бульбу яшчэ трэба прадаць. Як спрацавалі аграрнікі сёлета: чаго ўдалося дасягнуць, над чым узмоцнена прыдзецца папрацаваць у далейшым, — у інтэрв’ю з начальнікам райсельгасхарча А.М. Сідарэнка (на фота).

Аляксадр Мікалаевіч, лёгкім ці складаным выдаўся для работнікаў галіны сёлетні год, з якімі вытворчымі паказчыкамі падыйшлі вы да прафесійнага свята?

— Для работнікаў сельскагаспадарчай галіны год не бывае лёгкім у прынцыпе. Так было і спрадвеку, так і цяпер, нягледзячы на мадэрнізацыю вытворчасці: занадта шмат фактараў, якія ўплываюць на вынікі работы ў галіне, і ў першую чаргу — надвор’е. Аднак многага вартае старанне людзей — імкненне сельскагаспадарчых калектываў, кожнага работніка на сваім працоўным месцы павялічыць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, палепшыць тым самым уласны і раёна дабрабыт. Калі гаварыць мовай лічбаў, то вытворчасць валавой прадукцыі за студзень-кастрычнік у суадносных цэнах 2016 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 53 464,5 тыс. руб­лёў, або 109,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. У тым ліку раслінаводства — 26 065 тыс. рублёў (тэмп росту — 108,6%), жывёлагадоўлі — 27 399 тыс. рублёў (110,1%). Найбольшых тэмпаў росту дасягнулі філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 124,6% і філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 114,6%. Вышэй ўзроўню мінулага года спрацавалі СВК “Гігант”, філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Неўскі-Агра”, ААТ “Міхалёўская Ніва”.

Вытворчасць малака па выніках 10 месяцаў склала 27 004 т або 114,1% да аналагічнага перыяду мінулага года, у тым ліку за кастрычнік — 2 490,1 т­ (116,7%). Таварнасць — 90%, непасрэдна за кастрычнік — 90,5. Станоўчую дынаміку ў параўнанні да папярэдняга года мае і ўдой на адну карову. Дадзены паказчык склаў 3 068 кг на адну галаву (+561 кг да 2016 г.). Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы (БРЖ) павялічыліся на 188 г і склалі 571 г з пачатку года. На 1 483 галавы за гэты перыяд вырасла пагалоўе БРЖ і складае на сёння 24 923. Станоўчае і тое, што ў параўнанні да папярэдняга года кароў сёлета расцялілася на 1 022 галавы болей. Па выніках года плануем стабілізаваць да мінулагодняга ўзроўню паказчык пагалоўя малочных кароў (8 812 галоў), які на гэты час пакуль у адмоўнай дынаміцы (-408 галоў). Немалаважным з’яўляецца тое, што вытворчасць буйной рагатай жывёлы і птушкі на 1 балагектар сельгасугоддзяў павялічылася да ўзроўню мінулага года на 22% і склала 1,86 кг, вытворчасць малака — на 17% (14,2 кг на 1 балагектар). Каб ісці ў ногу з часам, жывёлаводчы комплекс мадэрнізуецца. У шэрагу сельгасарганізацый вя­дзецца рэканструкцыя і будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў, што таксама станоўча ўплывае на ход спраў у да­дзенай галіне.

Добра папрацавалі раслінаводы. Вага раённага караваю (без кукурузы) — 34 620 т. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых з аднаго гектара склала 26,2 цэнтнера. Плюс да гэтага намалацілі кукурузы болей за 2 000 т пры сярэдняй ураджайнасці 72,6 ц/га, рапсу — 4 370 (20,6 ц/га). Бульбы накапана 15 640 тон (206 ц/га). Звыш 1,5 тыс. т сабралі гародніны, болей за 17 тыс. т (258 ц/га) — цукровых буракоў.

Развіццё аграрнай галіны характарызуюць у тым ліку ўплачаныя сельгаспрадпрыемствамі падаткі…

— Гэта так, і нам тут ёсць што ска­заць. На 1 гектар сельгасугоддзяў за 9 месяцаў уплачана 28 рублёў прамых падаткаў (4-е месца ў вобласці, паказчык вышэйшы за сярэднеабласны), а такім сельгаспрадпрыемствам, як філіял “Агракамбінат КХП” ААТ
“Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” — 57,8 рублёў на 1 гектар (5-е месца ў вобласці сярод усіх сельгаспрадпрыемстваў).

З улікам скарачэння дзяржпадтрымкі і выйсця прадпрыемстваў на самаакупнасць асабліва востра паўстае праблема эфектыўнасці вядзення сельгасвытворчасці, стварэнне дадатковай дабаўленай вартасці…

— Мы ў дадзеным накірунку рухаемся ўпэўнена. Выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі за 9 месяцаў у раёне вырасла на 23,4% да ўзроўню мінулага года і склала 37 603 тыс. рублёў. Аб’ёмы вытворчасці павялічыліся на 9,1%, пры тым што затраты знізіліся на 4,8% і склалі 95,2% да ўзроўню папярэдняга года. Гэта значыць, фактычнае зніжэнне затрат склала 12,8% (сярэднеабласны паказчык — 3,2%).

Немалая работа праводзіцца ў раёне па паляпшэнні плацёжаздольнасці сельгаспрадпрыемстваў. Ажыццяўляюцца мерапрыемствы па выйсці асобных гаспадарак на плацёжаздольнасць. Калі яшчэ летась за 9 месяцаў у цэлым па аграрным сектары было 3,5 млн. рублёў страт, то сёння выйшлі на станоўчы вынік (+397 тыс. рублёў прыбытку). У мінулым годзе па канчатковым выніку стратнымі былі 5 сельгаспрадпрыемстваў, цяпер іх засталося 2. Праводзяцца мерапрыемствы па выйсці і гэтых прадпрыемстваў на бясстратную работу. Тым болей што апошняму садзейнічае і Указ Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь №253 “Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый”, якім прадугледжана шэраг ільгот і адтэрміновак па выкананні абавязацельстваў неплацёжаздольнымі прадпрыемствамі.

Дзейнасць сельгасвытворчасці палепшылася, але ці выраслі ад гэтага заробкі ў работнікаў галіны?

— На гэта адзначу, што сярэднемесячная заработная плата за 10 месяцаў, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, у раёне вырасла на 16,3% і склала 475,4 руб. Прадпрымаем усё магчымае дзеля далейшага руху ў гэтым накірунку.

Аляксандр Мікалаевіч, напярэдадні прафесійнага свята што б хацелі пажадаць работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці?

— Найперш хачу выказаць усім словы падзякі за нялёгкую, але такую патрэбную справу — садзеянне забеспячэнню харчовай бяспекі краіны. А віншаванні? Вядома ж, здароўя і паспяховай працы. Спрыяльнага надвор’я, дабрабыту, узаемапаразумення і любові ў сем’ях.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем