Темы

Якасна захаваная тэхніка аддзячыць доўгай службай

Якасна захаваная тэхніка аддзячыць доўгай службай

Па меры таго як палявыя работы завяршаюцца, тэхніку, што прымала ў іх удзел, ставяць на зімовае захаванне. Каб яно было якасным, патрабуецца выкананне цэлага комплексу адпаведных мерапрыемстваў. І тут важна не прапусціць ніводнага фактару, які б садзейнічаў псаванню тэхнікі.

Падрабязнаму аналізу такіх момантаў і быў прысвечаны раённы семінар-нарада, які напрыканцы мінулага тыдня прайшоў на базе Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” — на машынным двары в. Слабада. Узначаліў мерапрыемства намеснік начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўген Бярозкін. Удзел прынялі вядучы інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду Аляксандр Сапега, галоўныя інжынеры раённых сельгаспрадпрыемстваў.

Акцэнт падчас семінару быў зроблены на правілы пастаноўкі тэхнікі на зіму ў адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі. Гэтую тэму ўзгадалі не толькі тэарэтычна, але і практычна: дасканала агледзелі кожную з пастаўленых на захаванне сельгасмашын “Аграмашсервіса”, зрабілі дэтальны аналіз дапушчаных памылак і адхіленняў ад патрабаванняў. Увага прысутных была скіравана на немалаважны фактар эканоміі сродкаў — пастаноўку тэхнікі тут ажыццявілі ў кароткі тэрмін з выкарыстаннем мінімальных грашовых выдаткаў.

Варта адзначыць, што да ліку тэхнікі, якая на гэтую пару павінна чакаць новага сельскагаспадарчага сезону на машынных дварах гас­падарак падрыхтаванай, адносяцца сеялкі (у тым ліку пасяўныя агрэгаты), частка плугоў, культыватараў, складаная тэхніка, у прыватнасці, зернеуборачныя камбайны. Калі браць у цэлым па раёне, то, як адзначыў Яўген Бярозкін, работа ў дадзеным накірунку праведзена немалая. Тыдзень-два — і на захаванне будуць пастаўлены ўсе машыны і агрэгаты, патрэба ў якіх у сёлетнім сельскагаспадарчым годзе адпала. А абмеркаваныя падчас семінару недапрацоўкі, па словах намесніка начальніка вытворчага аддзела, дадуць магчымасць падыйсці да гэтага больш якасна.

Зрэшты, з 1 лістапада пачаўся сезон рамонту тэхнікі. У гаспадарках вядзецца падрыхтоўка майстэрань да работы ў зімовы перыяд, у першую чаргу — уцяпленне памяшканняў, наладжванне ацяп­ляльнага абсталявання.

Увага ўдзельнікаў семінару была скіравана таксама на тое, што з сёлетняга года на базе “Аграмашсервіса” — у Бабруйску па вул. Арджанікідзе — арганізавана працяглае захаванне акумулятарных батарэй, дзеля гэтага створаны ўсе ўмовы. Паслуга платная, аднак, як было адзначана, вартая таго, каб ёй скарыстацца: увесну не прыдзецца шукаць новыя батарэі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем