Темы

У СВК «Гігант» запрацавала рапсавая лінія

У СВК «Гігант» запрацавала рапсавая лінія

З’яўляючыся лідарам па вытворчасці сельгаспрадукцыі не толькі ў раёне, але і ў Магілёўскай воб­ласці, СВК “Гігант” (старшыня М.П. Левакоў) працягвае ўпэўнена развівацца.

На мінулым тыдні ў гаспадарцы пачаў функцыянаваць цэх па перапрацоўцы рапсу і вытворчасці масла (фота ўверсе). Яго ў гаспадарцы прадугледзелі, каб удзешавіць асноўную прадукцыю будучага камбікормавага завода (гл. ніжэй). Адходы вытворчасці (рапсавы жмых), разам з іншымі складаючымі, знойдуць прымяненне ў прыгатаванні камбікармоў. Цэх бу­дзе працаваць кругласутачна, за суткі будзе перапрацоўвацца ў сярэднім 10 тон масланасення. На выхадзе прадугле­джана 30% масла, астатняе — жмых. Вытворчая лінія фірмы “Унілайн” набыта на ўмовах лізінгу. Разам з мантажна-будаўнічымі работамі абыйдзецца гаспадарцы ў 78 222 руб.

Што да камбікормавага завода, то яго адкрыццё — не за гарамі (на фота ўнізе).

Рэалізацыя дадзенага інвестпраекта накіравана на стварэнне ў гаспадарцы інавацыйнай пляцоўкі для падрыхтоўкі бялковага корму з мясцовай сыравіны (люпіну, соі, гароху і інш.) па найноўшых тэхналогіях, каб па максімуме скараціць імпарт. Што дазволіць у выніку, як лічаць у СВК, павысіць эфектыўнасць работы ў жывёлагадоўлі за кошт значнага зніжэння затрат і павышэння канкурэнтаздольнасці канчатковай прадукцыі.

На новым, нямецкай вытворчасці, абсталяванні, магутнасць якога складзе 10 т прадукцыі ў гадзіну, плануюць гатаваць розныя віды камбікорму для выкарыстання ў гаспадарцы, а таксама для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках.

Інвестпраект на 70% рэалізуецца за ўласныя сродкі. Яго кошт ацэньваецца ў болей чым 10 млн. рублёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем