У філіяле «Варатынь» палепшылі ўмовы для цялятак
Прафілакторый для маленькіх цялятак на 108 галоў на малочна-таварнай ферме №1 філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, закладка якога адбылася ў мінулым годзе, днямі ўведзены ў эксплуатацыю.
Пакуль у новай будыніне ўтрымліваецца 29 цялушак і бычкоў, але паступова абжытымі стануць усе драўляныя клеткі. У адпаведнасці з тэхналогіяй вырошчвання маладняку цяляты ў прафілакторыі будуць утрымлівацца да трохмесячнага ўзросту — вагі не меней за 100-110 кг. Умовы для жывёлы ў новай будыніне створаны камфортныя, у кожнага цяляці — індывідуальны посуд: для вады і малака, розных відаў сухога корму. Плюс да гэтага — да адкрыцця аб’екту гаспадарка набыла сучасную ўстаноўку на 200 л для пастэрызавання малака, ці, як спрошчана называюць агрэгат, — “малочнае таксі”. Змясціўшы неабходную колькасць малака ў пастэрызатар і задаўшы апошняму адпаведны тэмпературны рэжым, на выхадзе жывёлавод Надзея Сцяпанава — а менавіта ёй даручаны догляд маленькай жывёлы — атрымлівае добрапрыдатны для цялячага засвойвання прадукт.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.