Темы

У філіяле «Варатынь» мадэрнізуецца жывёлагадоўчы комплекс

У філіяле «Варатынь» мадэрнізуецца жывёлагадоўчы комплекс

Актыўнымі тэмпамі мадэрнізуецца жывёлагадоўчы комплекс філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (дырэктар У.В. Давыдзенка).

“Малочнае таксі”.

У кастрычніку на малочна-таварнай ферме №1 аграгарадка ў строй уве­дзены прафілакторый для цялятак на 108 галоў. У адпаведнасці з тэхналогіяй вырошчвання маладняку, нованароджаныя бычкі і цялушкі тут бу­дуць утрымлівацца да 3-хмесячнага ўзросту — вагі не меней за 100-110 кг. Умовы для жывёлы ў новай будыніне створаны камфортныя. У кожнага цяляці — індывідуальны домік і посуд: для вады і малака, розных відаў сухога корму. Да адкрыцця прафілакторыя гаспадарка набыла сучасную ўстаноўку для пастэрызавання малака на 200 літраў ці, як спрошчана называ­юць агрэгат, — “малочнае таксі”, што дазваляе павысіць якасць карыснага напою.

У першай палове лістапада жывёлай напоўніўся і рэканструяваны хлеў на 200 галоў на МТФ №3 в. Коўрын (ад былой пабудовы засталіся толькі сцены і дах). Утрыманне жывёлы з некалі прывязнога тут пераабсталявалі на беспрывязное, унутраныя канструкцыі замянілі на сучасныя металічныя, памянялі падлогу. Хлеў прызначаны для цялушак, якія сюды будуць трапляць пасля новаўведзенага прафілакторыя і перыяду дарошчвання на МТФ в. Данілаў Мост. На Коўрыне будучых прадстаўніц дойнага статку плануюць утрымліваць аж да пары асемянення.

Будаўніцтва радзільнага аддзялення для кароў.

У філіяле ўжо цяпер дбаюць пра будучых рагуль, ствараючы для гэтага ўсе неабходныя ўмовы. Да ліку такіх мерапрыемстваў адносіцца і будаўніцтва асобнага сучаснага радзільнага аддзялення для кароў на 262 галавы на малочна-таварным комплексе гаспадаркі, прызначанага для сухастойных кароў 1 і 2 перыядаў, рагуль падчас расцёлу, а таксама 30 месцаў — для наступнага раздою кароў. Будаўнічыя работы на аб’екце вядуцца поўным ходам. Задзейнічаны ў іх таксама і завадчане.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем