Темы

Пятровіцкія дэпутаты сустрэліся са сваімі выбаршчыкамі

Пятровіцкія дэпутаты сустрэліся са сваімі выбаршчыкамі

Сёння ў Доме народнай творчасці в. Пятровічы прайшла сустрэча дэпутатаў Бабруйскага раённага і мясцовага саветаў дэпутатаў па Пятровіцкай выбарчай акрузе №31 — Ю.В. Бобікава і Д.І. Гайшуна, з жыхарамі населенага пункта. Удзел у мерапрыемстве прыняла і старшыня мясцовага сельвыканкама Г.Я. Прыгара.

Вяскоўцаў на сустрэчу прыйшло хоць і не багата, але пытанні паднялі значныя. Надзея Фёдараўна Гайшун, што пражывае ў доме па вул. Партызанскай, звярнулася з просьбай пасадзейнічаць у ачыстцы калодзежа непадалёк ад яе хаты. Вада для піцця ў ім непрыдатная, але ў іншых мэтах — для прання, у гаспадарцы выкарыстоўваць можна. З улікам таго што да дома пенсіянеркі (Надзеі Фёдараўне 83 гады) гэтая крыніца — найбліжэйшая, яе засмечванне выклікала ў сям’і састарэлых людзей вялікія нязручнасці. Яшчэ адно пытанне датычылася стану дарогі ў населеным пункце. З ім да народных абраннікаў звярнулася пенсіянерка Ніна Міхайлаўна Гайшун, што пражывае па той жа вуліцы. Муж Ніны Міхайлаўны інвалід-калясачнік. І, вядома ж, перамяшчэнне па вуліцы, стан якой далёкі ад першапачатковага, не прыносіць пажылому чалавеку асалоды, хутчэй, наадварот. Клапоцячыся пра “другую палавінку”, Ніна Міхайлаўна ад сябе і ад аднавяскоўцаў папрасіла дэпутатаў знайсці вырашэнне гэтай праблеме.

Калі ў адносінах калодзежа кропкі над “і” расставіліся хутка — яго ачыстку ўзяў на сябе мясцовы сельвыканкам, то каб даць ход дарожнаму пытанню, народныя абраннікі прынялі рашэнне зрабіць дэпутацкі запыт ва УКП “Жылкамгас”, на балансе якога значыцца праблемны ўчастак дарогі.

У расказе пра сваё дэпутацтва (на сыхо­дзе другі тэрмін яго паўнамоцтваў у райсавеце дэпутатаў) Юрый Бобікаў заўважае, што пытанняў даводзіцца вырашаць нямала:

— На вёсках, дзе ў асноўным пажылое насельніцтва, людзі звяртаюцца з рознымі праблемамі. Да прыкладу, за садзеяннем у здачы жывёлы. Састарэламу чалавеку, у якога няма маладзейшых родзічаў, не заўсёды проста наладзіць кантакты з арганізацыяй, якая прымае скаціну, і тым болей абыходзіцца з дакументамі. Вось і ідуць яны да таго, за каго галасавалі. А ўвогуле за час апошняга склікання асабіста мною было зроблена два дэпутацкіх запыты. У першым выпадку жыхары населеных пунктаў Астравы і Рагаселле звярнуліся з просьбай устанавіць на адрэзку дарогі ад Глускай трасы да Пятровічаў знакі з указаннем назвы іх вёсак — апошнія знаходзяцца ў некаторай аддаленасці ад шашы — аблегчыўшы тым самым работу абслуговым службам. Запыт быў накіраваны ў ДРБУ-171 — і пажаданні сяльчан задаволены. Яшчэ адзін дэпутацкі запыт тычыўся аднаўлення мясцовага абраду “Нашэнне прошчы”. Да гэтага на працягу чатырох год мы ўжо прытрымліваліся абраду, аднак без абразу Божай маці Гарбацэвіцкай. Адраджэнне яго адбылося дзякуючы Бабруйска-Быхаўскай епархіі. З яе удзе­лам, пры падтрымцы работнікаў культуры раёна і мясцовай грамадскасці, была зроблена копія спіса святыні. І на працягу вось ужо колькіх год падчас старажытнага абраду мы выкарыстоўваем гэты абраз.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем