Пачала функцыянаваць адноўленая пасля рэканструкцыі малочна-таварная ферма
Амбіцыйныя і разам з тым выканальныя планы адносна развіцця сельгасвытворчасці і паляпшэння дабрабыту работнікаў гаспадаркі ў філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (дырэктар А.А. Атрохаў).
Апошняга імкнуцца дасягнуць за кошт мадэрнізацыі вытворчасці, нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі, пашырэння сеткі жывёлагадоўчых аб’ектаў. Сёлета ў гэтым плане зроблена нямала. У прыватнасці, пачала функцыянаваць адноўленая пасля рэканструкцыі малочна-таварная ферма в. Каменка Глушанскага сельсавета (на фота). Прычым, слова “адноўленая” тут, можа, падыходзіць і не надта, бо маштабы праведзеных будаўніча-мантажных работ уровень з новай. Завяршаецца будаўніцтва другога хлява фермы, увод у эксплуатацыю якога намечаны на канец гэтага-пачатак будучага года. У хуткім часе плануецца адкрыццё памяшкання для ўтрымання цялят на МТК в. Баранавічы. Зноў жа — запрацавала адрэканструяваная свінатаварная ферма ў в. Ламы: заменены ўнутраныя канструкцыі, набыта новае абсталяванне. Зрэшты, развіццю свінагадоўлі ў “Агракамбінаце” надаюць вялікую ўвагу — у перспектыве плануюць значна павялічыць пагалоўе дадзенай жывёлы. Усе гэтыя і іншыя меры, памножаныя на добрасумленнасць і адказныя адносіны да працоўных абавязкаў усіх работнікаў галіны, незалежна ад прафесіі і рангаў, безагаворачнае выкананне імі тэхналагічных патрабаванняў забяспечаць — у чым упэўнены кіраўнік гаспадаркі — стабільнае функцыянаванне сельгаспрадпрыемства, павелічэнне заробкаў работнікаў.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.