Пачала функцыянаваць адноўленая пасля рэканструкцыі малочна-таварная ферма

Амбіцыйныя і разам з тым выканальныя планы адносна развіцця сельгасвытворчасці і паляпшэння дабрабыту работнікаў гаспадаркі ў філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (дырэктар А.А. Атрохаў).

Апошняга імкнуцца дасягнуць за кошт мадэрнізацыі вытворчасці, нарошч­вання аб’ёмаў прадукцыі, пашырэння сеткі жывёлагадоўчых аб’ектаў. Сёлета ў гэтым плане зроблена нямала. У прыватнасці, пачала функцыянаваць адноўленая пасля рэканструкцыі малочна-таварная ферма в. Каменка Глушанскага сельсавета (на фота). Прычым, слова “адноўленая” тут, можа, падыходзіць і не надта, бо маштабы праведзеных будаўніча-мантажных работ уровень з новай. Завяршаецца будаўніцтва другога хлява фермы, увод у эксплуатацыю якога намечаны на канец гэтага-пачатак будучага года. У хуткім часе плануецца адкрыццё памяшкання для ўтрымання цялят на МТК в. Баранавічы. Зноў жа — запрацавала адрэканструяваная свінатаварная ферма ў в. Ламы: заменены ўнутраныя канструкцыі, набыта новае абсталяванне. Зрэшты, развіццю свінагадоўлі ў “Агракамбінаце” надаюць вялікую ўвагу — у перспектыве плануюць значна павялічыць пагалоўе дадзенай жывёлы. Усе гэтыя і іншыя меры, памножаныя на добрасумленнасць і адказныя адносіны да працоўных абавязкаў усіх работнікаў галіны, незалежна ад прафесіі і рангаў, безагаворачнае выкананне імі тэхналагічных патрабаванняў забяспечаць — у чым упэўнены кіраўнік гаспадаркі — стабільнае функцыянаванне сельгаспрадпрыемства, павелічэнне заробкаў работнікаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.