Темы

Сяргей Мянькоўскі: «Быць спецыялістам — гэта значыць умець хутка прымаць “халодныя” рашэнні»

Сяргей Мянькоўскі: «Быць спецыялістам — гэта значыць  умець хутка прымаць “халодныя” рашэнні»

Сяргей Мянькоўскі, галоўны ветэрынарны ўрач філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў”, у сельскагаспадарчай галіне раёна чалавек не новы — на працягу не аднаго года ўзначальваў раённую жывёлагадоўлю. Ён з тых нешматлікіх, трэба прызнацца, гараджан, хто, сутыкнуўшыся аднойчы з вяс­ковым жыццём, назаўсёды аддаў яму перавагу.

Нарадзіўся Сяргей Мікалаевіч у Бабруйску. Пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі быў размеркаваны ва УКВП “Саўгас “Бабруйскі”. Працавітасць маладога спецыяліста, ягонае імкненне спазнаць у прафесіі як мага болей ацанілі ў гаспадарцы і, каб замацаваць на вёсцы, не толькі даверылі пасаду галоўнага ветурача, але і вылучылі добраўпарадкаванае жыллё ў Гарбацэвічах. З таго часу — яшчэ да службы ў арміі — і пачалося вясковае жыццё Сяргея Мянькоўскага, пра якое ён, як прызнаецца, ні разу за 15 год не пашкадаваў. Болей таго — да жыцця на вёсцы схіліў і будучую жонку-гараджанку.

— У нашым аграгарадку дастаткова развітая інфраструктура, маюцца ўсе тыя даб­роты, што і ў бабруйчан, — заўважае мой субяседнік. — Плюс да гэтага — дэфіцытныя ў горадзе прастора, свежае паветра, размеранасць жыцця. Дый сам горад пад бокам. Пры наяўнасці аўтамабіля дабярэш­ся да яго цэнтра хутчэй, чым, скажам, з 7 мікрараёна Бабруйска.

У размове пра працоўныя будні Сяргей Мянькоўскі звяртае ўвагу на спецыфіку работы менавіта ў філіяле “Агракамбінат КХП”. З-за буйной плошчы гаспадаркі, шматлікасці жывёлагадоўчых аб’ектаў і іх раскіданасці яму як галоўнаму ветурачу шмат увагі даводзіцца надаваць арганізацыйнай рабоце. У штаце 8 спецыялістаў такога ж профілю, маецца патрэба яшчэ ў пяці. Да падбору кадраў у філіяле адносяцца надзвычай сур’ёзна: ад іх работы напрамую залежаць вынікі ў жывёлагадоўлі. І прыналежнасць да вёскі ў разлік не бяруць — галоўнае, каб чалавек быў сумленным, з вялікім жаданнем працаваць. З улікам таго што цяпер у гаспадарцы вырошчваюць не толькі буйную рагатую жывёлу, як было на пачатку яго працоўнай дзейнасці, але і птушку, свіней, работы ў галоўнага вет­урача дый ва ўсіх спецыялістаў службы, па словах Сяргея Мянькоўскага, дастаткова. Здараюцца і цяжкасці, без якіх мала дзе абыходзіцца. Аднак, нягледзячы на гэта, праблемныя пытанні заўсёды знаходзяць сваё вырашэнне.

На запытанне, якіямі якасцямі, акрамя прафесіяналізму — гэта бясспрэчна — неабходна валодаць, каб быць сапраўдным спецыялістам сваёй справы, мой суразмоўца з усмешкай і ўсур’ёз заўважае: “Мець самавалоданне. А яшчэ — хутка прымаць “халодныя” рашэнні і быць патрабавальным, у першую чаргу да сябе”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем