Темы

Што турбавала вяскоўцаў у 3-м квартале

Што турбавала вяскоўцаў у 3-м квартале

Колькасць зваротаў, якія грамадзяне накіравалі ў райвыканкам з ліпеня па верасень сёлетняга года, практычна засталася на ўзроўні мінулага года. Пры гэтым грамадзяне сталі актыўней выкарыстоўваць, як адзначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Наталля Тропіна, электронную форму падачы звароту.

Асаблівасцю 3-га квартала стала тое, што павялічылася колькасць паўторных зваротаў — усе яны прызнаны неабаснаванымі. Звычайна іх накіроўваюць грамадзяне, у чыёй звычцы дасягаць вырашэння ўласных пытанняў, не маючы на тое законных падстаў.

Амаль трэць зваротаў (31%), якія паступілі ў райвыканкам, датычылася пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. З іх найбольш частыя — выдаленне дрэваў, работа вулічнага асвятлення, цякучы рамонт дарог, налічэнне платы за аказанне паслуг па вывазе цвёрдых камунальных адходаў, навядзенне парадку на могілках і аплата на іх месцаў. Таксама актуальнымі ў гэты перыяд часу былі пытанні землеўпарадкавальнай службы. Звароты датычыліся тлумачэння заканадаўства гэтай сферы, аказання дапамогі ў вырашэнні спрэчных пытанняў, вызначэння межаў зямельных надзелаў. Зрэшты, апошнія, звязаныя са спрэчкамі паміж суседзямі, — найбольш частыя сярод тых, што датычацца работы зямельнай службы. Традыцыйна звярталіся грамадзяне па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва, працы і заработнай платы, аховы здароўя.

Мелі месца, як адзначае Наталля Тропіна, і пытанні, выкліканыя фармальным падыходам да рашэння праб­лем, асабліва ў сферы жыллёва-­­­камунальнай гаспадаркі: няякаснага выканання работ, прадастаўлення паслуг камунальнікамі. Захоўваецца практыка невыканання абяцанняў. Шматлікіх праблем можна б было пазбегнуць, калі б адпаведныя службы рэагавалі своечасова. У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 7 службовых асоб.

У мэтах папярэджання праб­лемных пытанняў, своеча­со­в­ага на іх рэагавання ў 3-м квартале, як і на працягу папярэдніх, ажыццяўляліся выязныя прыёмы грамадзян, вяліся “прамыя лініі”, у тым ліку асабістыя прыёмы кіраў­ніцтвам раёна. Колькасць зваротаў і тэлефонных званкоў за дадзены перыяд адпавядае аналагічнаму ў мінулым годзе.

Прычым найчасцей за вырашэннем праблемных пытанняў грамадзяне звярталіся непасрэдна да старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна (за 9 месяцаў года 36 зваротаў з 44-х). Прыкладна столькі было і ў папярэднім годзе. Да кіраўніка раёна грамадзяне звярталіся па пытаннях працы і заробку (10), з іх 7 — працаўладкавання; камунальна-бытавых пытаннях і добраўпарадкавання — 8, жыллёвых — 6, зямельных — 5, фінансавых — 4.

У аддзеле таксама заўважылі, што пашырэнне практыкі выязных прыёмаў і правядзенне актыўнай інфармацыйна-тлумачальнай работы з насельніцтвам па найбольш актуальных пытаннях жыццядзейнасці па месцы жыхарства прывялі да зніжэння колькасці калектыўных зваротаў (у 3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем