Пачалася ўборка кукурузы на зерне

У філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Пад культуру на гэтыя мэты ў гаспадарцы занята 100 га. У цэлым жа па раёне кукуруза на зерне будзе ўбрана з плошчы ў 600 га. Найбольшыя аб’ёмы — 250 га — у СВК “Гігант”. Акрамя вышэйзгаданых гаспадарак, дадзены від работ прадугледжаны ў акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва”, “Неўскі-Агра”, “Аграмашсервіс”.

Таксама ў гаспадарках працягваюць займацца ўборкай бульбы і цукровых буракоў, вывозяць на палі арганіку, вядуць ворыўныя работы — падымаюць зябліва пад веснавую сяўбу. У ТАА “ВЕОМ” завяршаюць уборку гародніны.

І, вядома ж, адзін з асноўных клопатаў сельгас­вытворцаў на гэтую пару — нарыхтоўка корму на зіму, у прыватнасці, кукурузнага сіласу. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, палова кукурузнага кліна на гэтыя мэты ўжо ўбрана. У цэлым па раёне травянога корму на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 20 ц к. адз., і гэтая работа працягваецца.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.