Темы

Не прафесія, а прызванне. Раённыя настаўнікі адзначылі сваё свята

Не прафесія, а прызванне. Раённыя настаўнікі адзначылі сваё свята

У раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць у гонар людзей, чыімі намаганнямі юныя жыхары раёна абагачаюцца ведамі, спазнаюць свет, каб стаць сапраўднымі грамадзянамі незалежнай Беларусі. Тут сабраліся і самі настаўнікі, і тыя, хто меў намер выказаць ім цёплыя словы падзякі.

Свае віншаванні перадаў і старшыня райвыканкама Павел Найдзён, які гаварыў пра значнасць прафесіі настаўніка, пра адданасць і высакародную місію людзей, якія ёю авалодалі, і пажадаў педагогам дабрабыту, здароўя, зацікаўленых вучняў. Не абыйшлося на свяце і без узнагарод. Граматы Бабруйскага раённага выканкама за шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і ў сувязі з юбілеем удастоілася дырэктар Бортнікаўскага ВПК «Яслі-сад-СШ» І.В. Нікалаева. Граматы Міністэрства адукацыі за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення — настаўнік беларускай мовы і літаратуры гэтай жа ўстановы В.В. Дымар. Цёплыя словы былі адрасаваны Н.В. Кузьміцкай, настаўніку рускай мовы і літаратуры Гарбацэвіцкай СШ, і І.Э. Сысоевай, настаўніку пачатковых класаў Бортнікаўскага ВПК, якія напярэдадні былі адзначаны таксама граматамі Міністэрства адукацыі. Не абыйшло педагогаў, метадыстаў раёна праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя “Конкурс”. Многім з іх за плённае супрацоўніцтва ўручаны ўзнагароды. Па традыцыі педагогаў-дэпутатаў сельсаветаў з уручэннем ім грамат райсавета дэпутатаў, а таксама найбольш актыўных членаў раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” павіншаваў старшыня райсавета дэпутатаў, ён жа старшыня “Белай Русі” Аляксандр Емяльянаў. Узнагарод і падарункаў удастоіліся таксама найбольш актыўныя члены прафсаюза. Іх уручылі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко і старшыня райкама галіновага прафсаюза Таццяна Бокач. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас педагогаў, чый працоўны стаж вызначаецца 40, 50 гадамі, а таксама ў адрас ветэранаў педагагічнай працы.

І, вядома ж, павіншавалі віноўнікаў свята вучні — цёплымі словамі, лірычнымі песнямі, заліхвацкімі танцамі. А дзякуючы мультымедыйнаму абсталяванню і імправізаванаму незалежнаму каналу “Мост дружбы”, таксама і бацькі школьнікаў з розных куткоў раёна.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем