На пасаду дырэктара ААТ “Аграмашсервіс” прызначаны Сяргей Тарабуеў
З пачатку кастрычніка сёлетняга года на пасаду дырэктара Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” заступіў Сяргей Васільевіч Тарабуеў.
Родам Сяргей Васільевіч з Магілёўшчыны з в. Скрыпліца Кіраўскага раёна. Нарадзіўся ў 1980 годзе. Да службы ў войску, якую нёс з 1998 па 2000 гады, працаваў слесарам мехмайстэрань і трактарыстам-машыністам насенневодчага саўгаса імя Кірава Кіраўскага раёна. Затым была вучоба ў Жыліцкім сельскагаспадарчым каледжы, які скончыў у 2003 годзе, і праца галоўным аграномам ва УКСП “Саўгас “Колас” Магілёўскага раёна. У 2004 годзе Сяргей Васільевіч вярнуўся на Кіраўшчыну. Працаваў некаторы час тэхнікам-механікам насенневодчай гаспадаркі імя Кірава. Затым на працягу 10 год, з 2005-га па 2010 — загадчыкам майстэрань Кіраўскага СВК “Калгас “Беларусь”. Перад тым як заступіць на цяперашнюю пасаду, на працягу двух год, з 2015-га па 2017, быў галоўным інжынерам-механікам КСУП “Барчыцы-Агра” Кіраўскага раёна.
Мае вышэйшую адукацыю — у 2009 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “агранамія”. У 2011-м — факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў дадзенай установы.
Жанаты, у сям’і выхоўваецца трое дзяцей.
Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.