Темы

Прайшла рабочая нарада па жывёлагадоўлі

Прайшла рабочая нарада па жывёлагадоўлі

На базе Кавалёўскага СДК прайшла рабочая нарада па жывёлагадоўлі. Мерапрыемства адбылося ў панядзелак. Яго ўдзельнікамі сталі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на чале з намеснікам начальніка Аляксандрам Кісялё­вым, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты раённых гаспадарак.

Прычым, дэлегацыі ААТ “Неўскі-Агра” і СВК “Гігант”, дзе справы ў малочнай галіне, як адзначыў старшыня райвыканкама Павел Найдзён, патрабуюць неадкладнага рэагавання, былі ў пашыраным складзе, з удзелам загадчыкаў ферм.

Акцэнтуючы ўвагу на галоўнай задачы, якая стаіць перад работнікамі жывёлагадоўчай галіны — нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, робячы аналіз стану спраў у сельгасарганізацыях, дзе гэтай задачы не дасяга­юць, кіраўнік раёна спыніўся на неабходнасці больш жорст­кага падыходу ў вырашэнні пытанняў працоўнай, а разам з тым і тэхналагічнай дысцыпліны. “Спачатку даіць карову і толькі пасля яе карміць — менавіта такія факты выяўлены на аб’ектах ААТ “Неўскі-­Агра” — супрацьнатуральна і недапушчальна, — канстатаваў Павел Найдзён. — Жывёла патрабуе да сябе гэткай жа ўвагі, як і чалавек”. Адзначыўшы вядучую ролю кіраўніка прадпрыемства ў наладжванні вытворчага працэсу, ён заклікаў не заніжаць таксама і адказнасць за вынікі працы спецыялістаў галіны і загадчыкаў МТФ, чые неабыякавасць, добрасумленнасць і ініцыятыўнасць у выкананні прафесійных абавязкаў павінны быць прыкладам для іншых работнікаў ферм.

Асаблівая ўвага падчас нарады была ўдзелена пытанням падрыхтоўкі жывёлаводчых аб’ектаў да зімне-стойлавага перыяду. Нягледзячы на тое, што многія гурты, як было адзначана, пакуль на выпасе, работы па ўцяпленні памяшканняў, іх пабелцы, рамонце сістэм вадапаення і выдалення арганікі ў бліжэйшы час павінны быць завершаны. Нагадана не забывацца на нарыхтоўку травянога корму, асабліва сельгаспрадпрыемствам, дзе яго аб’ёмы на ўмоўную галаву жывёлы не перавышаюць 15 ц к. адз.

Рэкамендавана памятаць, што выручаныя за прадукцыю жывёлагадоўлі грошы для большасці гаспадарак падчас зімы — асноўны, а то і адзіны сродак для функцыянавання. І якой быць сёлетняй зіме, залежыць ад саміх калектываў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем