Темы

Павел Найдзён: «Мы працуем не дзеля галачкі, а дзеля выніку»

Павел Найдзён: «Мы працуем не дзеля галачкі, а дзеля выніку»

У мінулую пятніцу прайшло пасяджэнне Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Пачалося яно з актуальнай на гэтую пару тэмы папярэджання ўзнікнення і распаўсюджання на тэрыторыі раёна афрыканскай чумы свіней (АЧС). Тэмы не новай, але, як адзначыў старшыня райвыканкама Павел Найдзён, гэтым часам надзвычай важнай: падчас грыбнога сезону вяскоўцы масава наведваюць лясы, што павышае ступень рызыкі заносу небяспечнай хваробы на ўласныя падворкі.

У рэжыме асаблівай насцярогі, як было адзначана, павінны працаваць сельгаспрадпрыемствы, дзе займаюцца вырошчваннем свіней, у прыватнасці, СВК “Гігант”, філіялы “Варатынь” і “Агракамбінат КХП”. Традыцыйна задачы па забеспячэнні прафілактыкі АЧС — правядзенні тлумачальнай работы з насельніцт­вам — на старшынях сельсаветаў, раённых СМІ. “Мы працуем не дзеля галачкі, а дзеля выніку”, — канстатаваў кіраўнік раёна.

Шмат увагі было ўдзелена тэме гатоўнасці суб’ектаў гаспадарання раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд — з дак­ладам па ім выступіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Пракопчык. Той факт, што выключна ўсе цеплакрыніцы і цеплакарыс­тальнікі на 1 верасня атрымалі пашпарты гатоўнасці, не павінен, па словах Паўла Найдзёна, адцягнуць увагу ад вырашэння іншых, не меней значных, пунктаў раённай праг­рамы. У прыватнасці, зніжэння выдаткаў за камунальныя паслугі, якія аказвае УКП “Жылкамгас”, разліку арганізацыі за паліўна-энергетычныя рэсурсы, замены цеп­лавых сетак, у кацельнай аг. Хімы — катла на болей энергаэфектыўны, аптымізацыі схем цеплазабеспячэння ў пас. Туголіца. Прысутны на пасяджэнні начальнік упраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Магілёўскага аблвыканкама А.К. Баграцін парэкамендаваў жылкамгасу прыняць усе неабходныя меры па рэалізацыі мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці.

Пытанне супрацьпажарнай бяспекі жыллёвага фонду і суб’ектаў гаспадарання раёна, з дакладам па якім выступіў першы намеснік начальніка Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях П.І. Шарснёў, было абмеркавана ў кантэксце папярэдняга — пад­рыхтоўкі да зімы, стала яго лагічным працягам. І незнарок: з 29 пажараў, што здарыліся ў раёне з пачатку года (3 чалавекі загінула), амаль палова прыйшлася на студзень-люты. Відавочна, што ў падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону работа па папярэджанні пажараў зацікаўленымі службамі павінна быць актывізавана і право­дзіцца, па словах старшыні райвыканкама, сумесна з супрацоўнікамі гаррайаддзела па НС. “Наша сумесная з МНС задача — знізіць колькасць пажараў і захаваць жыцці лю­дзей”, — адзначыў кіраўнік раёна, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць абследаваць да зімы ўсе без выключэння сельскія населеныя пункты. Болей адказна да вырашэння пытанняў супрацьпажарнай бяспекі рэкамендавана аднесціся і кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання — забяспечыць кант­роль за ліквідацыяй выяўленых гаррайаддзелам парушэнняў, актывізаваць прафілактычную работу ў калектывах, накіраваную на павышэнне адказнасці работнікаў за ўласнае жыццё.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем