Темы

Любоў да зямлі творыць цуды

Любоў да зямлі творыць цуды

2-га месца па выніках раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збажыны і зернебабовых культур удастоена ААТ “Неўскі-Агра”.

Вадзіцель Мікалай Крусір.
Вадзіцель Леанід Вайтовіч.

Сёлета збожжавы клін гаспадаркі, як нам паведамілі, складаў 1 900 гектараў. З іх па восені намалацілі 5 296 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 27,7 цэнтнераў з аднаго гектара. У параўнанні з папярэднім годам (23 ц/га) ураджай­насць павялічылі, аднак не настолькі, як тут лі­чаць, каб быць задаволенымі вынікамі жніва. Прычына зразумелая — гаспадарка ў эканамічным плане перажывае не лепшыя свае часы. Набыць тыя ж самыя мінеральныя ўгнаенні ўдавалася далёка не заўсёды. Аднак гэта ніякім чынам не сказалася на працаздольнасці калектыву.

Механізатары акцыянернага таварыства занялі годнае месца ў спісе перадавікоў раённага спаборніцтва па выніках уборкі ўраджаю зерневых. У прыватнасці, экіпаж зернеўборачнага камбайна ў складзе старшага камбайнера Рамана Ула­дзіміравіча Радзіонава і камбайнера Леаніда Пятровіча Шкрадзюка ўдастоены ганаровага 3-га месца сярод маладзёжных экіпажаў сельгаспрадпрыемстваў (на фота ўверсе).

Вадзіцелю Леаніду Кліменць­евічу Вайтовічу прысуджана 2 месца ў раённым спаборніцтве сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку зерня ад камбайнаў, а вадзіцелю Мікалаю Усеваладавічу Крусіру — 3 месца ў дадзенай катэгорыі.

Звяно зернесушыльнага комплекса ў складзе Сяргея Кавалёва, Міхаіла Дзяркача і Мікалая Гарбакова.

Добра папрацавалі сёлета і аператары зернесушыльнага комплексу гаспадаркі Сяргей Мікалаевіч Кавалёў, Мікалай Вячаслававіч Гарбакоў і Міхаіл Мікалаевіч Дзяркач, на рахунку якіх 2389,4 тон дапрацаванага зерня. Па выніках раённага спаборніцтва іх працоўнае звяно ўдастоена 3-га месца.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем