Темы

Агракамбінат КХП — у тройцы лідараў

Агракамбінат КХП — у тройцы лідараў

У тройку гаспадарак-лідараў (3 месца) па выніках жніва ўвайшоў і філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, які з нядаўняга часу ўзначальвае А.А. Атрохаў (на фота).

У размове пра сёлетні ўраджай збажыны Аляксандр Аляксандравіч з павагай гаворыць пра сабраны хлеб, аднак заўважае, што атрыманыя вынікі не дацягнулі да тых, на якія ў гаспадарцы разлічвалі. І прычына, па яго словах, не ў кліматычных умовах — было прадказальнае, звыклае для Беларусі надвор’е — а ў недастатковасці непасрэдна для земляў іх філіяла агратэхнічных мерапрыемстваў. Зямлю, як заўважае Аляксандр Атрохаў, не падманеш. Маючы багаты вопыт работы ў гаспадарцы з больш пладародлівай зямлёй, кіраўнік “Агракамбіната” упэўнены, што там на добры ўраджай можна выйсці, у некаторай ступені, і за кошт гэтага фактару. Землям жа з нізкай пладародлівасцю без мінеральных угнаенняў ніяк не абыйсціся. Прычым, разавага альбо частковага іх унясення недастаткова. Каб атрымаць добры ўраджай, патрэбна выкананне поўнага комп­лексу рэкамендуемых навукоўцамі мерапрыемстваў па ўнясенні мінералаў. А гэта, як вядома, немалыя грошы, якіх не дастае. Асаб­ліва з улікам таго, што ў філіяле адной толькі раллі болей за 8 тысяч га, усяго ж зямлі каля 20 тыс. га. Мінеральных угнаенняў змаглі ўнесці толькі на трэць ад патрэбы.

Што датычыцца людзей, якія на працягу года займаліся вырошчваннем хлябоў, а затым іх зборам, то тут, па словах Аляксандра Атрохава, нараканняў аніякіх. Калектыў філіяла працавіты, зладжаны, нацэлены на дасягненне высокіх паказчыкаў, якія, ён упэўнены, абавязкова будуць. З асаблівай ўдзячнасцю дырэктар сельгаспрадпрыемства гаворыць пра людзей, на чые плечы выпаў асноўны цяжар жніва — экіпажы зернеўборачных камбайнаў пад кіраўніцтвам Віталія Васільевіча Баранава, Сяргея Аляксандравіча Пархімчыка, Юрыя Уладзіміравіча Кузняцова, пра ва­дзіцеляў МАЗаў, якія былі заняты на перавозцы зерня, — Юрыя Анатольевіча Лавіцкага, Яўгена Мікалаевіча Юрчанку, і выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто меў дачыненне да сёлетняй уборкі збажыны.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем