Жніво ў “Гіганце” у разгары
У гэтым мы ўпэўніліся, пабываўшы сёння, як кажуць, на перадавой. На палях гаспадаркі — ля вёсак Бірча і Пустошка, вялася ўборка ячменю. За штурваламі зернеўборачных камбайнаў Лексіон працавалі лепшыя механізатары сельгаспрадпрыемства.
Прычым, сёння-заўтра, як паведаміў намеснік старшыні СВК Мікалай Сакун, некаторыя механізатары могуць выйсці (з улікам азімага рапсу) на першую тысячу намалоту зерня. А калі не падвядуць надвор’е і тэхніка, то зусім блізка і тысячнікі па збажыне.
Алена КАРПЕНКА. Фото Юрыя ЮРКЕВІЧА.