Темы

Рэзерв кадраў. Маладая і амбіцыёзная

Рэзерв кадраў. Маладая і амбіцыёзная

Ужо першыя хвіліны размовы з вядучым эканамістам філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” Марынай Гудар’ян далі зразумець, што перада мной чалавек, як кажуць, са стрыжнем. Па чым, запытаеце? Па стрыманасці ў паводзінах і абгрунтаваных довадах, па ўменні аналізаваць і разважаць, па шырыні кругагляду, мэтанакіраванасці, асэнсаванасці жыцця і ак­рэсленых планах на яго, па цвёрдай упэўненасці, што займаецца любімай справай. Па жаданні вучыцца, пераймаць станоўчы вопыт, папаўняць прафесійны багаж ведаў. У рэшце рэшт — па позірку, рухах, па сваім багатым вопыце размоў з людзьмі і тым няўлоўным, што ад кожнага чалавека сыходзіць яшчэ да пачатку маўленчых з ім стасункаў.

І гэта пры тым, што маёй субяседніцы няма і трыццаці. Як і многія ў яе гады, дзяўчына любіць цікавую кампанію, як нямногія — спрабуе трымаць хатнюю гаспадарку і з’яўляецца актыўнай прыхільніцай здаровага ладу жыцця. Дзеля апошняга набыла сучасны веласіпед і з задавальненнем вывучае навакольныя краявіды — мясціны, якія на працягу вось ужо чатырох год з’яўляюцца часткай яе жыцця, месцам яе прапіскі.

Марына — не тутэйшая, хоць і не здалёк: нарадзілася і вырасла на Клічаўшчыне ў вёсцы Заполле. Там жывуць яе бацькі-настаўнікі, там сяб­ры, родныя, туды гераіня майго аповеду наведваецца пры любой магчымасці. На Бабруйшчыну цяперашні эканаміст прыехала маладым спецыяліс­там пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі, дзе прагная да ведаў студэнтка набыла ступень не толькі бакалаўра, але і магістра. Тры з чатырох год, якія працуе ў “Харчавіку-Агра”, дзяўчына жыве ў Цялушы, у вылучаным гаспадаркай доме. Апошняе, як прызнаецца, прывязала яе да населенага пункта і разам з іншым паўплывала на выбар месца работы пасля абавязковай адпрацоўкі. Сёлета камфорту ў доме прыбавілася — правялі газ.

Праца і калектыў, па словах Марыны, яе цалкам задавальняюць — вопытныя спецыяліс­ты з лёгкасцю адгукваліся штораз, калі ёй патрабавалася прафесійная падказка. Таму нешта кардынальна мяняць у жыцці ў бліжэйшай перспектыве дзяўчына не збіраецца.

З пачаткам уборачнай кампаніі ў вядучага эканаміста “Харчавіку-Агра”, як і ў кожнага работніка філіяла, працы прыбаўляецца: акрамя звыклых прафесійных абавязкаў трэба што­дня падводзіць вынікі жніва, своечасова даводзіць да механізатараў слушную на гэтую пару інфармацыю і шэраг іншага. Але Марына разумее важнасць кампаніі і робіць усё магчымае, каб гэты год для іх калектыва стаў не меней паспяховым за папярэднія.

Зрэшты, той факт, што “Харчавік-Агра” у апошнія гады значна павялічыў вытворчыя паказчыкі, мая суразмоўца звязвае ў першую чаргу з прыходам новага кіраўніка. Міхаіл Стрыжэўскі, па яе словах, аб’яднаў калектыў, нацэліў на паспяховую работу. Надаючы важную ролю перадавому вопыту, кіраўнік сельгаспрадпрыемства заахвочвае і калектыў да авалодвання новымі ведамі.

Як аднеслася малады вядучы эканаміст да таго, што яе кандыдатура была прапанавана ў рэзерв кадраў райвыканкама? Кажа, што гэта стала для яе прыемнай нечаканасцю. Спецыяліст разумее, што такі давер накладвае дадатковую адказнасць за даручаную справу, але гэта Марыну Гудар’ян ніколькі не бянтэжыць. Дзяўчына не прывыкла пасаваць перад цяжкасцямі: такую ўстаноўку выпрацоўвала ў сабе з дзяцінства, быць такой яе навучылі бацькі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем