Темы

Падлеткі становяцца законапаслухмянымі?

Падлеткі становяцца законапаслухмянымі?
У камісіі па справах непаўналетніх падвялі вынікі за паўгода: падлеткавая злачыннасць знізілася.

Тэма злачыннасці асабліва балючая, калі размова ідзе пра дзяцей. Што падштурхнула непаўналетняга адважыцца на супрацьпраўныя паводзіны, а то і злачынства? Дзе ў гэты час былі дарослыя? Чаму ні родныя, ні грамадства: сябры, настаўнікі, суседзі — не папярэдзілі, не прадухілілі негатыўны ўчынак, які прыводзіць хлопчыкаў і дзяўчынак як мінімум на камісію па справах непаўналетніх, як максімум — у калонію для непаўналетніх? Задавацца такімі пытаннямі можна бясконца. Звычайна яны ўзнікаюць, калі бяда ўжо пастукалася ў дзверы. А каб такога не здарылася, члены камісіі па справах непаўналетніх (КСН) райвыканкама, якую з нядаўняга часу ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, настойліва рэкамендуюць дарослым быць станоўчым прыкладам для дзяцей, цікавіцца іх жыццём, стасункамі, задавальняць не толькі матэрыяльныя патрэбы, але закладваць трывалы падмурак маральнага выхавання. Пры гэтым камісія па СН праводзіць мэтанакіраваную, усебаковую работу па папярэджанні супрацьпраўных учынкаў дзецьмі. Вынікі яе дэтальна вывучаюцца і аналізуюцца. Ад іх адштурхоўваюцца, складаючы планы па прафілактыцы на бліжэйшую і далёкую перспектыву. На апошнім, ліпеньскім пасяджэнні члены камісіі падвялі вынікі сваёй работы і ўзаемадзеяння з іншымі зацікаўленымі службамі за 1-е паўгоддзе. Даць яму ацэнку мы папрасілі намесніка старшыні КСН Наталлю Праташчык.

Наталля Вячаславаўна, парадавала паўгоддзе ці, наадварот, азмрочыла?

— З прыемнасцю адзначу, што са студзеня па ліпень, у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года, узровень падлеткавай злачыннасці ў раёне знізіўся: у мінулым годзе было 3 злачынствы, сёлета — 1. Не зарэгістравана цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама тых, што ўчынены ў нецвярозым стане.

Аднак адно злачынства за раёнам усё ж значыцца. Калі можна, падрабязней пра яго і, галоўнае, што, па меркаваннях камісіі, прывяло да гэтага?

— Злачынства — крадзеж — было ўчынена ў красавіку на тэрыторыі Глушанскага сельсавета двума школьнікамі. Адносіцца да катэгорыі меней цяжкіх (з гаража быў скрадзены электраінструмент), аднак учынена групай асоб. Што стала прычынай? Як часта ў такіх выпадках бывае — бескантрольнасць з боку законных прадстаўнікоў.

Важна ведаць
У адпаведнасці з арт. 17.13 КоАП Рэспублікі Беларусь (невыкананне абавязкаў па суправаджэнні альбо забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жылля), прадугледжана пакаранне ў выглядзе папярэджання альбо штрафу ў памеры да 2-х базавых велічынь, за паўторнае такое ж парушэнне — ад 2-х да 5-ці «базавых». У гэтае лета за ўчыненне дадзенага віду адміністрацыйных правапарушэнняў штрафаў «удастоіліся» жыхары пас. Туголіца і аг. Леніна.

Якая статыстыка па правапарушэннях? Ці шмат непаўналетніх, а значыць — іх законных прадстаўнікоў, было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, і за якія негатыўныя праявы?

— Падставы для адміністрацыйнага пакарання былі рознымі. Да прыкладу, 5 непаўналетніх прыцягнуты за парушэнне антыалькагольнага заканадаўства (у мінулым годзе 2), 2 — за парушэнне правілаў дарожнага руху. У адносінах апошніх разгледжана 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія звязаны з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Адзін непаўналетні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за курэнне ў грамадскім месцы.

Значна вырасла колькасць бацькоў (9 супраць 1), якія прыцягнуты да адказанасці за незабеспячэнне суправаджэння дзяцей па-за жылля ў цёмны час сутак. Пры гэтым з 8 да 6 зменшылася колькасць тых, хто прыцягнуты да адказанасці за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў. Што датычыцца адказнасці дарослых, якія віноўны ў спойванні непаўналетніх, то за такія парушэнні штрафаў удастоіліся 16 чалавек (у мінулым годзе 14), за продаж алкагольных напояў прыцягнуты да адказнасці 6 работнікаў гандлю (4).

Наколькі зразумела, правапарушэнні, звязаныя з алкаголем, пераважаюць?

— Так. І гэта пры тым, што павялічылася колькасць асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за спойванне непаўналетніх і продаж ім алкаголю. Прычыны, чаму падлеткі бяруцца за алкаголь, зноў жа — у дарослых, у ладзе іх жыцця, традыцыях, сямейных звычках і адсутнасці бацькоўскага кантролю за дзецьмі. Гэта пацвярджаецца фактамі. З 7 непаўналетніх, што ўжывалі спіртныя напоі, 5 — увечары і ўночы, 2 — у перыяд з 15 да 17 гадзін. Пры гэтым 5 правапарушэнняў учынена ў выхадныя дні і святы, 2 — падчас канікулаў. У трох выпадках повадам для ўжывання алкаголю стала святкаванне дзён нараджэння, у двух — святы, яшчэ ў адным — культурна-масавае мерапрыемства ў горадзе.

А чаму парушаюць правілы дарожнага руху? Наколькі ведаю, пра іх расказваюць не толькі школьныя настаўнікі, але і інспектары ДАІ, наведваючыся ва ўстановы адукацыі непасрэдна?

— Гэта так. І тут асноўная прычына ва ўпэўненасці падлеткаў і іх бацькоў у беспакаранасці. У абодвух выпадках кіравання непаўналетнімі транспартнымі сродкамі дарослыя ведалі пра намеры дзяцей і пра тое, што пагражае за кіраванне без вадзіцельскага пасведчання, але не прынялі мер, каб спыніць іх, а значыць — прадухіліць правапарушэнне.

…Атрымліваецца, што пытанняў да дарослых нават болей, чым да саміх непаўналетніх. Безумоўна, 14-18 год — а парушальнікі заканадаўства часцей менавіта ў гэтым узросце — ужо і свая галава на плячах павінна быць. Але ж жыццёвая дарога падлеткаў толькі пачынаецца, і хто, як не дарослыя — у першую чаргу бацькі, павінны быць зацікаўлены і рабіць усё магчымае, каб іх хлопчыкі і дзяўчынкі раптам не саступіліся?

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко рассказал о непубличной части Концепции национальной безопасности

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

ВНС — день 2-й: делегаты и приглашенные, в том числе представители нашего района, уже прибыли во Дворец Республики

25 апреля 2024
Актуально

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня — утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В гостях у воинов-зенитчиков

25 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Единый электронный портал об узниках концлагерей появится в Беларуси

25 апреля 2024
Человек и природа

Порывистый ветер и до +19°С ожидается сегодня в Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024