Фотафакт. Работнікі культуры — работнікам палёў

“Засмачыць” песнямі і без таго сытную механізатарскую ежу, падараваць хлебаробам падчас абеду прыемныя хвіліны адпачынку, разбавіць манатоннасць іх работы, зняць напружанасць ад яе адказнасці — такую задачу ставяць перад сабой работнікі раённых устаноў культуры, выязджаючы ў гэтыя дні на жніво і арганізуючы для яго ўдзельнікаў непрацяглыя канцэртныя праграмы.

На фота: памочнік камбайнера Яўген Галавацкі, камбайнер Юрый Макавееў, удзельніцы “Дубравы” Ніна Сямёнава, Мая Ісаева і Галіна Дудаль, а таксама вадзіцель Віктар Соц.

У сераду такі канцэрт быў наладжаны для камбайнераў, іх памочнікаў і вадзіцеляў філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Пакуль хлебаробы рыхтаваліся да прыняцця ежы, мясцовыя артысты — удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля “Дубрава” Цялушскага СДК, радавалі іх майстэрскім выкананнем лірычных і жартоўных песень.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

One thought on “Фотафакт. Работнікі культуры — работнікам палёў

  • 12.08.2017 в 19:44
    Permalink

    молодцы девченки наши!!!!

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.