Сёння ў Бабруйскім раёне прайшоў семінар-вучоба па пытаннях, звязаных з уборкай азімага рапсу

Мерапрыемства прайшло на базе філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Яго ўдзельнікам — кіраўнікам, галоўным інжынерам і галоўным аграномам сельгасарганізацый Бабруйшчыны, а таксама спецыялістам суседняга, Глускага, раёна было нагадана, як правільна настроіць тэхніку, каб ураджай рапсу ўбраць не толькі своечасова, але і якасна — як заўсёды слушныя парады і рэкамендацыі на гэты конт далі дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра кансультавання і аграрнай рэформы Якаў Яроцкі і саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч.

Нямала ўвагі было ўдзелена пытанням пажарнай бяспекі падчас уборачных работ. Якія меры перасцярогі павінны прадпрыняць у гаспадарках, каб не дапусціць узгарання тэхнікі, страты ўраджаю, няшчаснага выпадку, і як сябе паводзіць, калі агонь ужо заняўся, да прысутных давёў супрацоўнік Бабруйскага гаррайаддзела па НС Аляксандр Кандрацьеў.

Алена КАРПЕНКА.
Фото Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.