Темы

Гаспадаркі раёна ўбіраюць азімы рапс. У аб’ектыве — СВК “Гігант” (фота + відэа)

Гаспадаркі раёна ўбіраюць азімы рапс. У аб’ектыве — СВК “Гігант” (фота + відэа)

Выдатны ўраджай азімага рапсу атрымліваюць гэтым часам у “Гіганце”. Па дадзеных на ўчарашнюю раніцу, з занятых пад культуру 250 га была ўбрана якраз палова. Намалот склаў 652 тоны.

На збор “чорнага золата” у сельгаспрадпрыемстве выйшлі найбольш вопытныя і адказныя механізатары. На сучасных высокавытворчых “Лексіонах” — Тарасевіч Валянцін Рыгоравіч, Шапялевіч Уладзімір Ільіч, Вяроўкін Алег Уладзіміравіч, Зуб Уладзімір Уладзіміравіч і Колтун Андрэй Уладзіміравіч. Шапялевіч Мікалай Анатольевіч убірае азімую культуру на камбайне айчыннай вытворчасці.

На рапсавым полі намеснік старшыні СВК Мікалай Сакун, кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Левакоў, галоўны аграном Уладзімір Залужны і галоўны інжынер Ігар Міхалёнак

На маё запытанне, дзякуючы чаму — у большай ступені спрыяльнаму надвор’ю ці намаганням чалавека — ураджай у гаспадарцы атрымаўся такім зайздросным, старшыня СВК “Гігант” Міхаіл Пятровіч Левакоў прывёў сфармуляваны нямецкім навукоўцам Ю. Лібіхам закон мінімуму: прадуктыўнасць поля знаходзіцца ў прамой залежнасці ад неабходнай складаючай часткі харчу раслін, які ўтрымліваецца ў самай мінімальнай колькасці (да прыкладу, забеспячэнне раслін вільгаццю). І патлумачыў — пры недахопе аднаго са складаючых якраз яно можа стаць вырашальным на атрыманне ўраджаю. Словам, павінна быць гармонія. Прымяняльна да сёлетняга азімага рапсу кіраўнік “Гіганта” заўважыў, што халодная і неспрыяльная для іншых культур вясна пасадзейнічала яго росту. Такі фактар, як забеспячэнне вільгаццю, не аказаўся ў мінімуме, а ўздзейнічаць на іншыя ў гаспадарцы выдатна навучыліся: прымянялі для гэтага ўсе неабходныя тэхналагічныя рэкамендацыі. Аднолькава стараліся, па словах Міхаіла Левакова, і спецыя­лісты, і механізатары.

Корманарыхтоўка

Актыўна вядуцца работы на полі “Гіганта”, што раскінулася паўз шашы на Іванаўку. Яшчэ нядаўна гэта зямля належала суседняй “Міхалёўскай Ніве”. З-за павышанай вільготнасці працяглы час не выкарыстоўвалася і, як гэта бывае, зарасла пустазеллем. Гігантаўцы, пасля перадачы зямлі ім, поле перазалужылі, засеялі падабранай для гэтых умоў сумяссю мнагалетніх траў і пачалі атрымліваць нядрэнныя ўраджаі — два, а то і тры ўкосы ў год. Гатуюць з травы ў асноўным сянаж, заварочваючы зялёную масу ў палімерную плёнку. Гаспадарка тым самым паказала, як занядбаную зямлю можна выкарыстоўваць эфектыўна.

Кацярына Чарнова, Віта Кавалёва, Святлана Клыга і Вера Хурсан

***
У “Гіганце” праяўляюць усебаковы клопат пра тых, хто, не зважаючы на выхадныя дні (наш рэйд адбыўся якраз у нядзелю), выходзіць у поле. Разумеючы, што голад у рабоце не памочнік, да абедаў, якія гатуюцца ў мясцовай, па сучаснаму абстаўленай сталоўцы сельгаспрадпрыемства, адносяцца з вялікай патрабавальнасцю. Стравы гатуюцца абавязкова са свежай прадукцыі, сытныя і смачныя. Апошняе забяспечваюць майстры сваёй справы — галоўны повар і лабарант Святлана Клыга і повар Вера Хурсан. На раздачы абедаў у полі заняты такія ж адказныя Віта Кавалёва і Кацярына Чарнова.


Раздатчыца абедаў Святлана Супрунчык прапаноўвае боршч камбайнеру Івану Цікаваму

…і ААТ “Міхалёўская Ніва”

Камбайнер Міхаіл Ганчароў (справа) з памочнікам Рыгорам Ганчаровым

Нядрэнным ураджаем, хоць і не “гігантаўскім” — найлепшым за апошнія 5 год — радуе азімы рапс земляробаў “Міхалёўскай Нівы”. Па апошніх дадзеных, намалочана 287 тон масланасення. Усяго ў гаспадарцы плануюць сабраць каля 400 тон. З аднаго круга ў гэтыя дні аграрыі гаспадаркі бяруць каля 30 цэнтнераў.

У нядзелю ўборачныя работы вяліся на полі паблізу в. Крупічы. На момант нашага прыезду механізатары “спешваліся” са сваіх камбайнаў-КЗСаў на абедзены перапынак. Праўда, зусім, як аказалася, кароткі. У гарачую пару ўборкі ўраджаю, па словах камбайнераў, не да адпачынку: надвор’е непрадказальнае — сюрпрыз у выглядзе дажджу можа абрушыцца знянацку, і работу давядзецца спыніць. Добра, калі не надоўга, бо праведзены маніторынг паказаў, што цяпер — самы час убіраць азімую культуру.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем