Темы

Гаспадаркі Бабруйскага раёна ўключаюцца ва ўборку рапсу

Гаспадаркі Бабруйскага раёна ўключаюцца ва ўборку рапсу

Адна за другой раённыя гаспадаркі ўключаюцца ва ўборку азімага рапсу. На сёння зборам масланасення займаюцца ў ААТ “Саўгас “Кісялевічы”, філіялах “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Убрана, па апошніх дадзеных, каля 70 з 2233 га, намалочана больш за 120 тон масланасення. Рабіць разлік ураджайнасці, па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ж.А. Жукоўскай, яшчэ рана: асноўныя пасевы даспяваюць, пакуль вядзецца іх абкоска і ўбіраюцца падгарэлыя ўчасткі.

Таксама ў раёне працягваецца ўборка насеннікаў мнагалетніх злакавых траў. З кліна ў 584 га ўбрана трэць. Намалот склаў 90 тон. Ураджайнасць траў, як адзначаюць у райсельгасхарчы, найлепшая за апошнія гады.

І, вядома ж, не зніжае тэмпаў корманарыхтоўка: занатоўка сена і закладка сянажнай масы ў траншэі. Дзеля гэтага ў сельгаспрадпрыемствах прыступілі да касьбы траў другога ўкосу. У цэлым па раёне на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 10 ц к. адз., або трэць ад патрэбы. У разрэзе гаспадарак паказчык вагаецца ад 7,5 да 16,2 ц к. адз. (у гаспадарках з большым пагалоўем — ніжэйшы). Самы высокі ў “Харчавіку-Агра”, нязначна адстае — 15,6 ц к. адз. — ААТ “Аграмашсервіс”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем