Темы

Бізнесу ў раёне ўтульна

Бізнесу ў раёне ўтульна

Бабруйскі раён прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы раён Магілёўскай вобласці для бізнесу ў Беларусі-2017” у катэгорыі рэгіёнаў з колькасцю насельніцтва да 50 000 чалавек.

Дыплом пераможцы і сувенір на памяць прадстаўнікам Бабруйшчыны ў Мінску, у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, уручыў старшыня прэзідыуму Вышэйшага каардынацыйнага савета Ула­дзімір Карагін.

Атрыманая ўзнагарода, па словах намесніка старшыні рай­выканкама Марыны Тарэлкінай (на фота), надзвычай прэстыжная — азначае тое, што Бабруйскі раён развіваецца і тут створаны камфортныя ўмовы для вя­дзення бізнесу. Яна адзначыла, што па стане на 1 студзеня сёлетняга года ў раёне налічвалася 373 камерцыйныя арганізацыі і 255 індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля 25% суб’ектаў занята ў сферы транспарту, 17% — у вытворчасці, прыкладна 20% — у сферы гандлю. Штогод у раёне рэгіструецца прыкладна 20-25 новых арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. У мінулым го­дзе — 25 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва і 26 індывідуальных прадпрымальнікаў. За 1-е паўгоддзе сёлетняга года зарэгістравана 6 новых камерцыйных арганізацый. Удзельная вага работнікаў, якія заняты ў сферы малога бізнесу, складае амаль 30% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы. У асноўным гэтымі суб’ектамі ажыццяўляецца знешняя гандлё­вая дзейнасць. Да прыкладу, калі ў 2015 годзе на долю такога экспарту прыходзілася 55% ад аб’ёму ў цэлым, то ў 2016 ужо 97%. Калі ўзяць за аснову такі параметр, як паступленні ў бюджэт, то ў мінулым годзе доля даходаў суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў агульнай структуры даходаў раёна склала 40,1%.

Рэспубліканскі конкурс право­дзіцца штогод. Галоўная яго мэта — вызначыць рэгіёны Беларусі, у якіх створаны найбольш аптымальныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. Сёл­ета ўдзель­­нікамі конкурсу сталі 6 абласцей Беларусі, 8 сталічных раёнаў. На цырымоніі ўзнагароджвання прысутнічалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, прадпрымальніцкіх структур, грамадскага сектара.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем