Аб’ектаў малочнай вытворчасці стане болей
Яшчэ адна значная падзея адбылася ў аграрным сектары раёна — быў праведзены пуск-наладка адноўленай пасля рэканструкцыі малочна-таварнай фермы в. Каменка філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (Глушанскі сельсавет).
Слова “адноўленай” у выпадку з дадзеным аб’ектам падыходзіць, можа, і не надта, бо выгляд у фермы дый маштабы праведзеных будаўнічых работ уровень з новымі.
МТФ складаецца з двух злучаных паміж сабой памяшканняў: адно — для ўтрымання жывёлы (на 350 скатамесцаў), другое — даільная зала, аснашчаная сучасным, уадпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі, абсталяваннем.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.