Темы

На пасаду дырэктара ААТ “Саўгас Кісялевічы” заступіў Аляксандр Трафімаў

На пасаду дырэктара ААТ “Саўгас Кісялевічы” заступіў Аляксандр Трафімаў

Чалавек у раёне і гаспадарцы ён не новы: на працягу трох год быў галоўным інжынерам саўгаса «Кісялевічы». З 2016 года і да цяперашняй пасады ўзначальваў ААТ «Стасеўка».

Родам Аляксандр Васільевіч Трафімаў з Мсціслаўшчыны. У адной з гаспадарак гэтага раёна — ААТ «Сож-­Агра» — пасля заканчэння Клімавіцкага сельгастэхнікума пачынаў і сваю працоўную біяграфію. Працягнуў яе на Міншчыне, у ААТ «Слаўнафта-Агра», дзе з 2006 па 2012 г. працаваў спачатку інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, затым быў галоўным інжынерам гаспадаркі. Пасля пераезду на Бабруйшчыну тры гады (з 2013 па 2016 г.г.) працаваў у ААТ «Саўгас Кісялевічы». З чэрвеня 2016 года ўзначальваў ААТ «Стасеўка». Завочна набыў вышэйшую адукацыю ў Горацкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Аляксандр Трафімаў жанаты. Жыве ў пас. Юбілейны. У сям’і выхоўваюцца трое дзяцей.

Новы кіраўнік лічыць, што ў аснове дабрабыту любога прадпрыемства — працоўная дысцыпліна, таму сваю работу ў саўгасе пачынае менавіта з яе наладжвання. У вытворчым плане стаўку робіць на развіццё малочнай галіны — павелічэнне надояў праз стварэнне трывалай кармавой базы, а таксама раслінаводства — вырошчванне багатых на бялок культур, здольных садзейнічаць павелічэнню аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Страда без пауз: как идет косовица в филиале «Пищевик-Агро»

30 июня 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

На Бобруйщине шквалистый ветер повалил более 70 деревьев

30 июня 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые экономисты, ветераны экономических служб Бобруйского района!

30 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 30 июня: сколько ожидается градусов выше нуля, рассказали синоптики

30 июня 2026
Читать новость
Культура

Счастливого пути и до новых встреч!

29 июня 2026
Читать новость
Общество

Лауреатом специальной премии Могилевского облисполкома стала врач-оториноларинголог Мария Суравьёва

29 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем