Темы

Працягваецца нарыхтоўка корму

Працягваецца нарыхтоўка корму

Гаспадаркі раёна працягваюць нарыхтоўваць травяны корм для грамадскай жывёлагадоўлі.

Па апошніх дадзеных, скошана болей за 9 300 га (81% ад уборачных плошчаў), з іх 8 000 га ўбрана. Сена нарыхтавана 1 300 тон (16% ад плану), сенажу — без малога 43 000 тон (41%), па прагрэсіўных тэхналогіях — у палімерную плёнку — каля 3 000 тон, ці 40% ад задання. У цэлым па раёне на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 6,8 ц к. адз. пры патрэбе на зімне-стойлавы перыяд 32 ц к. адз. Па меркаваннях начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрыя Харчанкі, неабходны раёну аб’ём — з траў першага, другога ўкосаў, з кукурузы — бу­дзе занатаваны.

Шмат увагі надаецца якасці корму, у прыватнасці, сенажу. На апошняе, па словах начальніка райсельгасхарчу, уплывае шэраг фактараў, сярод якіх — аптымальны тэрмін касьбы травы, правільнае, у адпаведнасці з тэхналогіяй, правяльванне скошанай масы і наступная яе трамбоўка ў траншэі, а таксама своечасовае (за 3-4 дні) закрыццё сянажнай траншэі.

Пад увагай раслінаводаў і догляд раслін. Асноўная задача на гэтую пару — завяршыць хімпраполку кукурузы і падкормку яе азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. І ўжо на наступным тыдні, як было адзначана, у раёне збіраюцца паспрабаваць убіраць азімую сурэпіцу — гаспадаркі актыўна рыхтуюць да жніва зернеўборачныя камбайны і сушыльнае абсталяванне.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем