Темы

Малой радзіме не здрадзіў

Малой радзіме не здрадзіў

Не сакрэт, што дабрабыт і стабільнасць арганізацыі, яе калектыву калі не на ўсе 100, то на 80 працэнтаў залежаць ад кіраўніка, яго ўмення аб’яднаць людзей, нацэліць на дасягненне пастаўленых мэт, якасна арганізаваць вытворчы працэс. Калі кіраўнік сам выйшаў з гэтага калектыву, трывала прывязаны да месца, дзе працуе: жыллём, сям’ёй, роднымі, — карысць ад яго зямлі і людзям, што тут жывуць, памнажаецца.

Гэта ў асаблівасці датычыцца сельскай гаспадаркі: праца­ваць у вёсцы, любіць і разві­ваць яе будзе імкнуцца хутчэй той, хто пусціў на ёй свае карані. Менавіта таму дадзеная галіна арыентуецца ў першую чаргу на ўласныя кад­ры — спецыялістаў, якія сваёй працай пацвердзілі і пацвярджаюць, што спраўляюцца з узятымі на сябе абавязкамі.

У раённым рэзерве кадраў на кіраўнікоў сельгасарганізацый — і інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” Дзяніс Бутылін. Родам ён з Бабруйшчыны, з в. Осава. Пасля заканчэння мясцовай школы з выбарам будучай прафесіі юнак не вагаўся: быў упэўнены — прыроджаная ўлюбёнасць у тэхніку на малой радзіме абавязкова спатрэ­біцца. Вучоба ў Беларускім аграрна-тэхнічным універсі­тэце пацвердзіла, што арыенцір малады чалавек узяў правільны. І калі пасля стварэння ўласнай сям’і ягоная другая палавіна, родам з аграгарадка Варатынь, прапанавала пасяліцца ў гэтым населеным пункце, пярэчыць не стаў: мясцовая гаспадарка лічылася адной з эканамічна трывалых у раёне. На працягу не аднаго года Дзяніс Бутылін працаваў загадчыкам машыннага двара. Затым 2 гады — спецыяліс­там па ахове працы. Фармалізму ў гэтай справе, як заўважае, у гаспадарцы не дапускаюць: прыходзячы на работу здаровымі, людзі павінны вяртацца і дамоў такімі ж. На гэтую тэму Дзянісу Ула­дзі­міравічу давялося паразмаў­ляць нямала, асабліва з тымі, хто да здаровага ладу жыцця не прывык адносіцца сур’ёзна.

З часам адказнага спецыяліста перавялі на пасаду інжынера. Цяпер, дзеліцца мой сураўмоўца, у яго ёсць усё, што трэба чалавеку для шчасця — сям’я, дзеці, добраўпарадкаваны дом (пакуль калгасны, але з перспектывай на ўласны), работа па душы і цудоўны калектыў, дзе да працоўных абавязкаў ставяцца адказна. Асабіста ягоныя заключаюцца ў пад­рыхтоўцы машынна-трактарнага парка да адказных сельскагаспадарчых кампаній, а пасля іх заканчэння — да пастаноўкі тэхнікі на зімовае захаванне. На дзень нашага наведвання на мехдвор агрэгаты і машыны ў поўнай баявой гатоўнасці чакалі пачатку корманарыхтоўкі. Дзяніс Уладзіміравіч з калегамі — галоўным інжынерам філіяла Алегам Рудкоўскім і загадчыкам мехдвара Сяргеем Нікалаенка, абмяркоўвалі тэхнічныя дэталі надыходзячай кампаніі, вынікі якой нашмат залежаць ад зладжанай работы іх службы.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем