Да канца года ў “Гіганце” рэалізуюць буйны інвестпраект
Сучасны камбікормавы завод плануюць увесці ў эксплуатацыю ў СВК “Гігант” у другой палове года.
Дзякуючы інвестыцыйнаму праекту, рэалізацыя якога ажыццяўляецца пераважна за ўласныя (70%) сродкі, у гаспадаркі з’явіцца магчымасць гатаваць надзвычай каштоўны бялковы корм з сыравіны, якую самі ж вырошчваюць: соі, гароху, лубіну, іншых культур, па найноўшых тэхналогіях, а таксама розныя віды камбікармоў. Гэта прывядзе, як разлічваюць, да павелічэння вытворчасці малака і мяса, скарачэння імпартнай складаючай рацыёну жывёлы і ў выніку — да павелічэння эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі.
З улікам таго, што вытворчыя магутнасці новага завода складуць 10 тон прадукцыі ў гадзіну, апошнюю плануюць выкарыстоўваць не толькі для ўнутраных патрэб гаспадаркі, але і на продаж.
Кошт завода ацэньваецца ў Вr 10 млн., тэрмін яго акупнасці — 6-7 год.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.