Темы

Аздараўленне вучняў будзе больш масавым

Аздараўленне вучняў будзе больш масавым

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, гэтым летам змогуць адпачыць і аздаравіцца на 7% болей раённых навучэнцаў, чым у папярэднім годзе.

У 18 лагерах рознага тыпу, арганізаваных на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, будзе задзейнічана 385 дзяцей. Яшчэ 240 выхаванцаў пройдуць аздараўленне ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Бабраня-2010”. Такім чынам усяго ў лагерах плануецца аздаравіць 625 школьнікаў, ці 43% ад агульнай колькасці навучэнцаў (у мінулае лета — 36%). Асаблівасцю гэта года стане тое, што лагеры з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі будуць працаваць у розныя летнія месяцы. 5 такіх лагераў пачнуць работу з 5 па 24 чэрвеня. З 19 чэрвеня па 10 ліпеня будуць дзейнічаць 4 лагеры працы і адпачынку — на базе Глушанскага, Цялушскага, Міхалёўскага вучэбна-педагагічных комплексаў і Туркоўскай сярэдняй школы. З 26 чэрвеня па 17 ліпеня пачнуць работу 3 лагеры з дзённым знаходжаннем. Яшчэ 4 — з 24 ліпеня па 12 жніўня. Традыцыйна будуць працаваць палатачныя перасоўныя лагеры турысцка-краязнаўчага профілю: з 1 па 9 ліпеня — на базе Гарбацэвіцкай СШ, з 7 па 15 жніўня — на базе Варатынскай.

Што датычыцца лагера “Баб­раня-2010”, то адпачынак тут арганізаваны ў тры змены. Першая будзе доўжыцца з 3 па 20 чэрвеня, другая — з 24 чэрвеня па 11 ліпеня, трэцяя — з 15 ліпеня па 1 жніўня.

Асаблівая ўвага падчас лета будзе нададзена дзецям, якія значацца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і тым, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы — іх занятасць на час канікулаў спланавана стопрацэнтна. Прычым, каб пазбег­нуць на ўзроўні школ фармалізму, апошняе ўзята аддзелам на асобны кантроль.

Як і ў папярэднія гады, не застануцца без аздараўлення дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без бацькоўскай апекі. 61 дзіця ўлетку адпачне ў лагеры “Баб­раня-2010”, пераважная частка (46) — двойчы.

Не апошняе месца ў арганізацыі летняй занятасці сельскіх школьнікаў традыцыйна займае працоўная дзейнасць. Сёлета ў асноўным будуць функцыяніраваць працоўныя атрады старшакласнікаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі, вучнёўскія вытворчыя брыгады. Частка дзяцей будзе ахоплена індывідуальнай працоўнай дзейнасцю. Аддзел адукацыі, спорту і турызму заключыў дагавор з упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне аб часовым працаўладкаванні 80-ці старшакласнікаў. З іх сфарміравана 6 атрадаў, якія будуць працаваць на базе Глушанскага, Міхалёўскага, Цялушскага ВПК, а таксама Туркоўскай, Туголіцкай і Брожскай СШ.

Акрамя таго, на працягу ўсяго лета на базе ўстаноў адукацыі будуць функцыяніраваць дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, аб’яднанні па інтарэсах, дзейнічаць 27 валанцёрскіх атрадаў і атрадаў “Міласэрнасць”, у чыіх задачах — аказанне шэфскай дапамогі тым, каму яна патрэбна.

***
Варта адзначыць, што ў мэтах падрыхтоўкі да школьных летніх канікулаў, зладжанага і бяспечнага іх правядзення, у райвыканкаме на мінулым тыдні прайшла рабочая нарада з удзе­лам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Ляпічава, кіраўнікоў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў зацікаўленых службаў. Пасля даведзеных начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Аленай Баркоўскай задач па бесперашкодным функцыяніраванні ўсіх форм лагераў былі абмеркаваны такія значныя на перыяд аздараўленчай кампаніі пытанні, як арганізацыя, у адпаведнасці з сан­эпіднормамі, быту і харчавання выхаванцаў, забеспячэнне іх бяспекі, змястоўнага баўлення часу. Была завострана ўвага на прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі і іх баць­камі ў час канікулаў, на давя­дзенні дарослым інфармацыі аб наступствах супрацьпраўных паводзін дзяцей (дырэктар Гарбацэвіцкай СШ Людміла Есіна прапанавала пашырыць спосабы інфармавання грамадзян, у першую чаргу бабуль і дзядуль, да якіх на летняе аздараўленне прыязджаюць непаўналетнія гара­джане), іншых значных пытаннях.

Падводзячы вынікі нарады, Алена Баркоўская заўважыла, што канікулы ў навучэнцаў — напружаны час работы для школьных калектываў, і заклікала апошніх прыкласці максімум намаганняў для таго, каб раённая праграма па аздараўленні і занятасці дзяцей “Лета-2017” была цалкам рэалізавана, а канікулы запомніліся вучням і педагогам толькі добрымі справамі і цікавымі мерапрыемствамі.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Алеся КРАСАВІНА, Юрыя ЮРКЕВІЧА і Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024