Темы

У “Міхалёўскай Ніве” сеялі кукурузу, у “Неўскім-Агра” садзілі бульбу

У “Міхалёўскай Ніве” сеялі кукурузу, у “Неўскім-Агра” садзілі бульбу

Палявыя работы ў раёне працягваюцца. У гаспадарках займаюцца сяўбой кукурузы, адналетняй травы, пасадкай бульбы (некаторыя з гэтымі работамі ўжо справіліся), выконваюць мерапрыемствы па доглядзе пасеваў, па закладцы пашы, па перазалужванні лугава-пашавых угоддзяў…

Да прыкладу, на палях за в. Плёсы ў гэтую сераду механізатары ААТ “Міхалёўская Ніва” працягвалі се­яць кукурузу. Адно поле на момант нашага прыезду было ўжо цалкам засеяна, да работ на другім толькі прыступілі. Тэхніка — трактар МТЗ-1221 з сеялкай СКП-12 — працавала зладжана, настрой у маладога земляроба Анатоля Кукабака быў цудоўны.

А. Кукабака

Яшчэ адна сеялка ў гэты дзень працавала на полі ля аг. Іванаўка, кіраваў ёй Міхаіл Ганчароў.
— Азмрачае толькі адно, — разважае ўжо прыкметна загарэлы ад першых сонечных прамянёў механізатар Анатоль, — адсутнасць веснавога дожджыку. Вільгаці перасушанай на гэтым участку глебе не памяшала б, дый пылу было б значна меней.

* * *

Механізатараў ААТ “Неўскі-Агра” мы засталі ў гэты дзень на полі побач з калгасным яблыневым садам. Тут вялася пасадка бульбы. Займаўся гэтай адказнай справай Аляксандр Алісеенка разам з напарнікам-­памочнікам Васілём Сокалам.

А. Алісеенка і В. Сокал

Насенне на МАЗе падвозіў Вячаслаў Балыка.
— Матэрыялу насеннага ў дастатку, яшчэ і застанецца, — дзеліцца вадзіцель, — тым болей, што з пасадкай бульбы гаспадарка ўжо завяршае. Паса­дзілі клубні ў тэрмін — будзем спадзявацца на добры ўраджай.

В. Балыка

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем