Темы

У філіяле «Агракамбінат КХП» пасяўная плаўна пяройдзе ў корманарыхтоўку

У філіяле «Агракамбінат КХП» пасяўная плаўна пяройдзе ў корманарыхтоўку

Пасяўная кампанія ў раёне завяршаецца. Карэспандэнты нашай газеты выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб наведацца на палі сельгас­арганізацый, пацікавіцца справамі і настроем галоўных удзельнікаў пасяўной — механізатараў, і доблесную іх працу на карысць раёна і краіны ўвекавечыць на старонках “Трыбуны працы”.

У панядзелак з гэтай мэтай мы пабывалі на палях філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”.
Першы, каго за работай засталі, быў механізатар Барыс Кавалёў.

А. Кавалёў

На багушоўскім полі земляроб сеяў адналетнікі, якія ў гаспадарцы, пры ўмове ўраджайнага года, збіраюцца выкарыс­таць на зялёны корм жывёле. Крыху пазней на сваім МТЗ-3022 у звязцы з сеялкай АКПМ-6 Барыс Міхайлавіч збіраўся працягнуць гэтую ж справу на полі паблізу в. Дойнічава.
Ад механізатара даведаліся, што падчас другой, не меней значнай сельскагаспадарчай кампаніі — нарыхтоўкі травянога корму, да якой у гаспадарцы падыходзяць адказна, наш суразмоўца будзе “хадзіць альбо з касілкай, альбо з прэсам”. Пры любым раскладзе, як ён заўважае, адказнасць ускладзе на сябе аднолькава вялікую.
На полі ля Рымаўцоў Аляксандр Булацкі сеяў кукурузу.

А. Булацкі

Трактар МТЗ-1221 з сеялкай “Мона-7” упэўнена хадзіў па полі, падымаючы за сабой унушальныя клубы пылу — глеба прагне вільгаці. Тэхніка механізатара аснашчана камп’ютарам, таму на запытанне, які фронт работ выкананы, земляроб упэўнена называе лічбу 14 (га). Падчас корманарыхтоўкі Аляксандр збіраецца працаваць на “Ягуары”, у функцыях якога падбіраць і здрабняць скошаную траву. Вопыта ў маладога механізатара для адказных работ дастаткова — прыйшоў у гаспадарку 8 год таму, адразу пасля заканчэння Гарохаўскай школы.
Механізатара, які дастаўляе на поле насенне кукурузы, мы не засталі (сфатаграфавалі толькі мяхі з ім), аднак ад калег даведаліся, што гэтыя абавязкі ўскладзены на трактарыста Дзмітрыя Соцікава.
На гэтым жа полі, толькі прыкметна наперадзе, Пётр Красімаў на трактары МТЗ-3022 з дыскатарамі займаўся перадпасяўной падрыхтоўкай глебы. Сучасная тэхніка з кандыцыянерам, таму паўдзённая спёка, як заўважыў земляроб, не перашкаджае яму засяроджвацца выключна на даручанай справе.

П. Красімаў

— Ну і зразумела, калі ўмовы працы камфортныя, калі свеціць сонца і цяпло, калі ёсць усведамленне, што займаешся такой патрэбнай справай, то і настрой цудоўны, — адзначае на развітанне Пётр Пятровіч і ўпэўнена падымаецца ў кабіну трактара.
Наступнай тэхнікай нашага субяседніка ў гэтым сезоне стане зернеўборачны камбайн, таму адразу пасля пасяўной механізатар возьмецца за яго пад­рыхтоўку.
На гэтую пару, як расказаў в.а. дырэктара філіяла “Агракамбінат КХП” Аляксандр Атрохаў, у гаспадарцы завяршаюць сеяць кукурузу і прыступілі да сяўбы цеплалюбівых культур, такіх як соя (сеюць упершыню і ў асноўным на насеннікі), сорга цукровая. Апошняя — культура новая, не баіцца засушлівага надвор’я, дае звычайна добры ўраджай, і нават два за год, і даспадобы жывёле. Увогуле, па словах кіраўніка, у агракамбінаце імкнуцца да вырошчвання багатых на бялок, а таму надзвычай запатрабаваных для патрэб жывёлагадоўлі культур. Кармавыя бабы, да прыкладу, у мінулым го­дзе сеялі на плошчы 30 га, сёлета ўжо пасеялі 150 га. Што да бульбы, то яе пасадка ў гаспадарцы не планавалася, аднак, улічыўшы просьбы калектываў філіяла і галаўнога прадпрыемства, 20 гектараў клубнямі ўсё ж засадзяць — да гэтай работы таксама прыступілі. І ўжо да канца тыдня ў філіяле прыступяць да нарыхтоўкі травянога корму. Рамонтныя работы тут актыўна вяліся на працягу ўсяго падрыхтоўчага перыяду. Тэхнікі і механізатараў для забеспячэння бесперабойнай працы падчас корманарыхтоўкі ў гаспадарцы дастаткова. Як і ў пасяўную кампанію, усе задзейнічаныя на сенакосе, бу­дуць атрымліваць гарачае харчаванне. Яго мясцовыя кухаркі, па словах Аляксандра Атрохава, гатуюць надзвы­чай смачна.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024