Темы

Турнір — у гонар гадавіны Перамогі

Турнір — у гонар гадавіны Перамогі

Чэмпіянат па міні-футболе сярод раённых і гарадскіх каманд, прымеркаваны да 72-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у мінулую пятніцу на базе абласной дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Спартак-2006». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Бабруйскае раённае і Бабруйскае гарадское аб’яднанні прафсаюзаў пры садзеянні рэспубліканскага спартыўнага грамадскага аб’яднання “Тэрыторыя футболу”.

Удзел у турніры прынялі 6 каманд з ліку членаў прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у адно з двух аб’яднанняў прафсаюзаў, — ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», ДЛГУ «Баб­руйскі лясгас», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш», ААТ «Машынабудаўнік» і УП «Універсал Баб­руйск».

Адкрываючы мерапрыемства, старшыні раённага і гарадскога аб’яднанняў Людміла Крычко і Аляксандр Казусёнак натхнілі каманды на паспяховую гульню і выказалі спадзяванне, што імкненне маладых людзей да перамогі будзе не меней упартым за тое, з якім іх прадзеды абаранялі родную зямлю ад ворага.

Пачалася гульня пасля традыцыйнага лёсавання (рус. — жеребьевка). Асаб­лівага накалу яна дасягнула пасля таго, як было вызначана з паўфіналіс­тамі. У надзвычай напружанай барацьбе за 3-е месца паміж камандамі «Баб­руйскі КХП» і «Машынабудаўнік» перамогу атрымалі першыя. І ўжо зусім гарачай стала барацьба за 1-е месца, пасля таго як на поле выйшлі найбольш моцныя каманды «Чырвоны харчавік» і «Баб­руйскаграмаш». У выніку абсалютным лідарам прызнана каманда «Аграмаша», якая перамагла праціўніка (пенальці) з лікам 3:2.

Вядома ж, не абыйшлося без узнагароджванняў. Каманды-пераможцы (1-3-е месцы) атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі (спартыўны інвентар) ад арганізатараў. Прызоў удастоіліся таксама «Лепшы гулец турніра» Качаргін Аляксандр з каманды «Бабруйск­аграмаш» і «Лепшы брамнік» Печурэнка Леанід з «Чырвонага харчавіка». Не засталіся без увагі і астатнія ўдзельнікі турніру, якім былі ўручаны заахвочальныя прызы і дыпломы.

Спартыўнае свята — па-іншаму арганізаванае прафсаюзнымі аб’яднаннямі мерапрыемства не назавеш — прынесла станоўчыя ўражанні як для саміх удзельнікаў, так і для іх родных, сяброў і проста неабыякавых да гульні людзей, якія прыйшлі падтрымаць футбалістаў. Тым самым яшчэ раз даказаўшы, што прафсаюзы клапоцяцца пра чалавека. Прычым на аднолькава высокую ступеньку ставяць працу і якасны адпачынак. Зрэшты, як адзначыла Людміла Крычко, гэтае спартыўнае свята вырашана зрабіць традыцыйным на Бабруйшчыне.

Алены КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем