Прайшла пазачарговая сесія
У чацвер на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала пазачарговая 33-я сесія раённага Савета дэпутатаў. Узначаліў яе старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў. Удзел у сесіі прынялі адказныя работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Паўлам Найдзёнам, кіраўнікі сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, прадстаўнікі раённых службаў.
Усяго на абмеркаванне выносілася 13 актуальных пытанняў па розных накірунках дзейнасці. Таксама некаторымі народнымі абраннікамі былі зроблены дэпутацкія запыты па праблемах, якія хвалююць жыхароў іх акруг. У прыватнасці, дэпутат па Юбілейнай выбарчай акрузе №40 Рыгор Арцёмаў давёў да ўлады аб неабходнасці вырашыць пытанне бесперабойнай падачы вады ў пас. Юбілейны. Дэпутат па Бабінскай выбарчай акрузе №20 Віктар Бяржанін падняў хвалюючую жыхароў в. Бабіна-1 праблему якаснай вады, а таксама рамонту жыллёвага фонду жылкамгасам.
Усе заяўленыя пытанні ўзяты на кантроль.
Алена КАРПЕНКА.