Темы

Будучыня залежыць ад абранай палітыкі ў адносінах да працы

Будучыня залежыць ад абранай палітыкі  ў адносінах да працы

На працягу 26-28 красавіка ў Мінску працаваў II Форум “Роль рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага парт­нёрства”, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Яго ўдзельнікі — прадстаўнікі раённых, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі — прынялі ­ўдзел у адкрыцці Міжнароднага форума “Прафсаюзы і будучыня сферы працы”, які прайшоў з удзелам старшыні ФПБ Міхаіла Орды, прадстаўнікоў урада, наймальнікаў, Міжнароднай арганізацыі працы, ПРААН у Беларусі, экспертаў у вобласці працоўнага права, кіраўнікоў і прадстаўнікоў прафарганізацый з Азербайджана, Бразіліі, Ізраіля, Іспаніі, Казахстана, Кубы, Кітая, Латвіі, Расіі, Францыі, Чэхіі, Эстоніі і іншых. Мерапрыемства праводзілася з мэтай падтрымкі Ініцыятывы стагоддзя Міжнароднай арганізацыі працы і стала найбольш маштабным за ўсю гісторыю прафсаюзаў Беларусі. Яго павестка будавалася вакол такіх актуальных тэм, як праца і грамадства, арганізацыя працы і вытворчасці, а таксама кіраванне сферай працы. Усе яны звязаны з тым, што сёння на рынку працы, як адзначыў Міхаіл Орда, назіраюцца вызначаныя тэндэнцыі: глабалізацыя, інтэнсіўнае выкарыстанне праграмуемых усталяванняў. Ручная праца выцясняецца робатамі, у сувязі з чым асобныя спецыяльнасці паступова могуць знікнуць, уступіўшы месца новым. Да таго ж мяняюцца формы працы і працоўнага дня, сутнасць працоўнага месца ў прынцыпе, што ўжо цяпер патрабуе ўвагі з боку прафсаюзаў усяго свету. Між тым, як адзначалі ўдзельнікі міжнароднага форуму, спасылаючыся на гендырэктара МАП Гая Рэйдара, які запусціў Ініцыятыву па будучыні сферы працы, будучыня — не нешта непазбежнае, яна залежыць не толькі ад тэхналогій, але найперш ад саміх людзей. «І якой ёй быць — выбар чалавецтва».

У гэты ж дзень журналісты сустрэліся з Міхаілам Ордай і міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч у культурна-дзелавым цэнтры санаторыя “Крыніца”, прынялі ўдзел у майстар-класе па тэме форума. У пятніцу азнаёміліся з лячэбнай базай санаторыя, чые паслугі і лячэбная мінеральная вада карыстаюцца вялікім попытам не толькі ў беларусаў. Пабывалі на СААТ “Камунарка”, азнаёміліся з работай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі таварыства, зрабілі экскурс па прадпрыемстве, якое, нягле­дзячы на аўтаматызацыю вытворчасці і нядаўнюю мадэрнізацыю, не дапусціла аптымізацыі калектыву. Пры гэтым стабільна развіваецца, радуючы работнікаў добрымі заробкамі, а пакупнікоў многіх краін свету — якаснай прадукцыяй, традыцыйнымі салодкасцямі і навінкамі. Тут жа на “Камунарцы” прадстаўнікі СМІ сустрэліся са старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалаем Лабушавым. Пытанні, якімі цікавіліся, тычыліся ў тым ліку і абароны прафсаюзам правоў і законных інтарэсаў работнікаў сельгаспрадпрыемстваў-­­банк­рутаў.

Алены КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем