Темы

Здаваць пазіцый не збіраюцца

Здаваць пазіцый не збіраюцца

На малочна-таварную ферму в. Савічы філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” мы завіталі акурат у час пяціхвілінкі. Загадчыца МТФ Тамара Дудаль з працоўным калектывам абмяркоўвалі вынікі папярэдняга дня, прапановы па ўдасканаленні вытворчага працэсу і спосабы паляпшэння працоўных паказчыкаў. Зрэшты, апошнія і без таго нядрэнныя: па выніках работы за мінулы год МТФ “Савічы” прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. “Усё гэта дзякуючы людзям, якія тут пра­цуюць”, — заўважае загадчыца і з задавальненнем знаёміць з калектывам.

Такім чынам даведваемся, што МТФ “Савічы” абслугоўвае 21 жывёлавод, з якіх 6 аператараў машыннага даення, 3 цялятніцы (адна — ра­дзільнага аддзялення), 2 слесары, 2 вартаўнікі. Частка жывёлаводаў, якія цяпер заняты на ферме, з пачаткам летне-пашавага перыяду пяройдзе на выпас скаціны. На “Савічах” 390 кароў, болей за палову — навацельныя, 39 у запуску. Яшчэ частку рагуль, пры агульнай трохразовай дойцы, дояць двойчы на дзень.

Утрымліваюцца на ферме, кожны ў індывідуальным доміку, паўсотні нованароджаных цялятак, якіх даглядае Галіна Вавула. Да сваіх абавязкаў цялятніца прыступіла адносна нядаўна — не болей за 4 месяцы, аднак ужо за гэты адрэзак зарэкамендавала сябе адказнай і сумленнай працаўніцай. Таксама на ферме маецца 300 галоў маладняку, за якімі глядзяць правераныя гадамі на на­дзейнасць і гаспадарлівасць жывёлаводы Марыя Чэрнік і Зоя Сіліч. Дзякуючы іх намаганням, за мінулы год сярэднесутачныя прывагі па ферме склалі прыкладна 700 грам. З пачатку гэтага года, як адзначае Тамара Пятроўна, паказчык некалькі ніжэйшы, аднак да заканчэння 2017-га — у гэтым загадчыца ўпэўнена — калектыў выйдзе на запланаваныя рубяжы.

Што датычыцца аператараў машыннага даення — галоўнай рухаючай сілы любой малочнай вытворчасці — то на іх ферме ўсе жанчыны, як адзначае Тамара Дудаль, працуюць з выкладкай. Сярод тых, у каго паказчыкі найлепшыя, маці з дачкой — Ала Шурын і Вольга Шкрадзюк. Зрэшты, пра Вольгу мы сёлета ўжо пісалі: па выніках раённага спаборніцтва яна прызнана “лепшай маладой даяркай”. Акрамя таго што абслугоўвае 80 галоў дойнага статку, Вольга яшчэ і вядзе ўлік малака, займаецца яго адпраўкай на перапрацоўку, сочыць за чысцінёй малочнага блоку.

Дарэчы

У дзень на ферме “Савічы” до­яць болей за 5 тыс. кг малака. 96% ад надоенага пастаўляюць на перапрацоўку, астатняе малако ідзе на выпайку цялятак.

Ведучы гаворку пра фактары, якія ўплываюць на колькасць атрыманай прадукцыі, Тамара Пятроўна, спасылаю­чыся на працоўны вопыт, — на ферме без малога чатыры дзясяткі год — з упэўненасцю адзначае, што гэта догляд і корм. Прычым, заўважце, адносіны даяркі да жывёлы загадчыца ставіць на першае месца. Сюды ж адносіць прафесіяналізм і зацікаўленасць у выніках работы ветэрынарнай службы. У гэтай сувязі з павагай і ўдзячнасцю (зрэшты, як і ўвесь калектыў) гаворыць пра Дзмітрыя Матусевіча, на якім абавязкі не толькі ветурача, але і тэхніка-асемянатара. Што да кармавой базы, то яна, па словах маіх субяседнікаў, на ферме выдатная. Корму мала таго што ў дастатку, дык яшчэ і рознапланавы. Пагалоўе цалкам забяспечана камбікармамі, прычым розных відаў, у адпаведнасці з узрос­там жывёлы.

Цёплымі словамі згадваюць работнікі МТФ кіраўніцтва філіяла, якое дбае і пра іх, і пра вытворчасць у цэлым: своечасова рэагуе на кожны сіг­нал, не пакідае без увагі ніводную добрую прапанову.

Работа жывёлавода ніколі не была лёгкай. Графік работніц МТФ “Савічы”, як і іншых такіх аб’ектаў, надзвычай напружаны. На працу даяркі заступа­юць у 5 раніцы. Першую дойку завяршаюць прыкладна ў 9-9.30. Другі раз на ферму прыхо­дзяць крыху болей за 12.00 і займаюцца справамі прыкладна да 15 га­дзін (у залежнасці ад складанасці работы). А ўжо ў 17.00, пасля зусім нязначнага перапынку, пачынаецца трэцяя дойка, якая доўжыцца звычайна да 21 гадзіны. Увечары скаціну трэба не толькі падаіць, але найперш прывязаць пасля выгулу, на што, вядома, таксама патрабуецца час. Пры тым, што большасць даярак мясцовыя, некаторыя дабіраюцца на ферму з суседніх населеных пунктаў. Для гэтага часцей за ўсё выкарыстоў­ваюць звыклы на вёсцы веласіпед. Сама Тамара Пятроўна, жывучы ў Дубаўцы, ездзіць на працу на кані.

Гаворачы пра зарплату, загадчыца адзначае, што ў іх гаспадарцы яна адпавядае складанасці працы. “Работа ў нас цяжкая, але і заробкі доб­рыя, — заўважае жанчына. — Ва ўсялякім разе, тыя, хто імкнецца зарабіць, такую магчымасць маюць і зарабляюць”.

Між тым моладзь, як мы даведаліся, у жывёлаводы не спяшаецца. Спасылаючыся на цяжар працы, якая ў асноўным ручная, жанчыны, пры гэтым, заўважаюць, што самі прыйшлі на ферму маладзенькімі. “Мы ўжо ўцягнуліся ў гэтую работу, — дзеляцца яны, — а цяперашнім маладым, ого, скажы — у 5 раніцы на ферму”.

Яно то так, умовы — значны стымул для работы. Але, з іншага боку, каму як не моладзі працаваць там, дзе цяжэй і, галоўнае, дзе рэальна можна зарабіць грошай? Дый, зрэш­ты, не баіцца ж цяжкасцей Вольга Шкрадзюк? Пры сярэднім ўдоі на карову ў дзень па ферме 13,7 кг пераможца раённага спаборніцтва доіць усе 18, а ў некаторыя дні і болей.

…На развітанне жадаем калектыву МТФ “Савічы” не здаваць сваіх пазіцый і па настроі жывёлаводаў разумеем, што так яно і будзе.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

На фота злева направа ў верхнім радзе: Вілкс Д.П., Старушэнка А.В., Матусевіч Д.М., Сіліч З.М., Шкрадзюк В.А., Шкрадзюк С.А., Шурын А.М.; сядзяць: Абрамава А.В., Дудаль Л.П., Дудаль Т.П. (загадчыца), Чэрнік М.А., Вавула Г.Ф.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Актуально

Установлена личность пострадавшего в “Крокус Сити Холле” белоруса, его состояние крайне тяжелое

23 марта 2024