Темы

Здароўе чалавека залежыць ад яго самога

Здароўе чалавека залежыць ад яго самога

Жыхарам пасёлка Глуша і навакольных вёсак з медыцынскім абслугоўваннем, можна сказаць, пашанцавала: у населеным пункце размяшчаецца адна з двух участковых бальніц, што маюцца ў раёне.

Будыніна ўстановы, што раскінулася крыху збоч ад шашы, не толькі прапаноўвае сяльчанам усемагчымыя медпаслугі, але і з’яўляецца сапраўдным упрыгожаннем Глушы. Апошняе, як заўважае загадчык бальніцы Фёдар Малышаў, выключна дзякуючы медперсаналу — людзям, якія па-за службовымі абавязкамі знаходзяць час і магчымасці, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю як самой установы, так і прылягаючай да яе.

У Глушанскай бальніцы, па словах загадчыка, могуць аказаць усе неабходныя паслугі: неадкладную тэрміновую дапамогу, лячэнне — стацыянарнае і дзённае, сястрынскі догляд. У амбулаторыі маюцца кабінеты ўчастковага ўрача-тэрапеўта, урача агульнай практыкі (яго функцыі, акрамя загадчыцкіх спраў, — на Фёдары Фёдаравічы), стаматалагічны кабінет. Каб пазбавіцца ад хворага зуба ці залячыць яго, ехаць у горад мясцовым жыхарам не патрабуецца. Есць у амбулаторыі кабінеты акушэркі, фізкабінет, працэдурны, а таксама лабараторыя, дзе робяць практычна ўсе (за выключэннем біяхімічных) аналізы.

Словам, маецца ўсё неабходнае — медперсанал і лекі, каб вяскоўцы, на выпадак захворвання, адчувалі сябе ў бяспецы. Хвалюе доктара Малышава іншае — адсутнасць у большасці лю­дзей разумення, што іх здароўе залежыць у першую чаргу ад іх жа. Задача доктара, як заўважае, — прыняць, выслухаць пацыента і прызначыць патрэбнае лячэнне. Задача пацыента — падысці да парад урача з адказнасцю. Гэта ў тым ліку датычыцца людзей з гіпертанічнай хваробай. Між тым многія з іх, як паказвае практыка, пагарджа­юць рэкамендацыямі спецыяліста: прыма­юць лекі ад выпадку да выпадку ці ўвогуле не прымаюць, што прыводзіць да інсультаў, інфарктаў, смяротных вынікаў. Не кажучы ўжо пра злоўжыванне спіртнымі напоямі, курэнне — прамую дарогу ў разрад нямоглых…

Турбуе загадчыка ўчастковай бальніцы і праблема аптымізацыі сельскіх медустаноў. Зразумела, з гадамі раённага насельніцтва становіцца меней. Але ж людзі, якія жывуць у сельскай мясцовасці, часта — “з возам” хранічных захворванняў, ад гэтага не павінны пакутаваць. Медпаслугі для іх трэба каб заставаліся такімі ж даступнымі, як і раней. Тут важна ўлічваць, заўважае загадчык бальніцы, спецыфіку сельскага насельніцтва — тая ж бабуля, маючы ў гаспадарцы некалькі курачак, далёка не заўсёды пагодзіцца на стацыянарнае лячэнне ў горадзе. Таму, прымаючы рашэнне закрыць ці рэарганізаваць медустанову на сяле, кіравацца адно толькі эканамічнымі разлікамі, на думку доктара, няправільна. І, як усе пасялкоўцы, Фёдар Малышаў спадзяецца, што іх участковай бальніцы такія пераўтварэнні не пагражаюць. Ва ўсялякім разе, у бліжэйшай будучыні.

Варта адзначыць і тое, што для зручнасці глушанцаў і жыхароў навакольных вёсак у пабудове ўчастковай бальніцы размяшчаецца аптэка Магілёўскага РУП “Фармацыя”, дзе можна набыць лекі як па рэцэпце, так і без яго. Па словах загадчыцы Надзеі Немцавай, асартымент тут дастаткова шырокі. Акрамя лекавых сродкаў, маюцца медтэхніка і вырабы медыцынскага прызначэння, лячэбныя касметыка і парфум, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы, сродкі дэзінфекцыі і дэзінсекцыі. Калі неабходнае лякарства ў аптэцы адсутнічае, работнік установы паклапоціцца — пры наяўнасці на складзе — заяўку пацыента на яго дастаўку абавязкова выканаць.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧАі з архіва бальніцы.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Актуально

Установлена личность пострадавшего в “Крокус Сити Холле” белоруса, его состояние крайне тяжелое

23 марта 2024