Темы

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Шаноўуныя браты і сёстры!

Жыццё перамагло смерць, i ў свеце трыумфуе святло Божага Уваскрасення!

Давайце ў гэтыя святыя днi будзем памятаць, што крыж — гэта не толькi сiмвал Мукi Пана, але i сiмвал збаўлення i перамогi Бога над усялякiм злом.

Давайце будзем памятаць, што нават пасля самага вялiкага суму прыходзiць радасць.

Давайце памятаць пра сутнасць гэтага вялiкага Свята i чэрпаць у iм сiлы для далейшага змагання за сапраўдныя каштоўнасцi, за тое, што самае важнае ў гэтым свеце. Вызнаваць праўду Божага Уваскрасення ў сучасным свеце, якi часта варожа настаўлены да хрысцiянскiх каштоўнасцей, нялёгка. Ёсць шмат краiн, дзе i сёння расплатай за веру ва Уваскрослага Хрыста з’яўляецца пралiтая кроў пакутнікаў. Гэтай крывёй зусiм нядаўна была багата акроплена i наша зямля. Штодзённае жыццё часта кладзецца на нашыя плечы непасiльным крыжам: змаганне з невылечнай хваробай, пошук працы, здрада жонкi цi мужа, вызваленне ад алкагольнай цi наркатычнай залежнасцi… Але ва ўсе вякi моц для знясення пакутаў i пераадолення цяжкасцяў хрысцiянам давала вера ва Уваскрослага i прысутнага ў iх жыццi Збаўцы. Таму i нам няхай заўсёды спадарожнiчаюць словы Хрыста, сказаныя Iм падчас Апошняй Вячэры: «У свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце адважныя: Я перамог свет» (Ян 16.33).

Таму давайце дзякаваць уваскросламу Збаўцу за перамогу над смерцю, за адкрытую для нас браму Неба, за надзею на жыццё вечнае.

Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Няхай Уваскрасенне Хрыстова прынясе ў вашыя сэрцы сапраўдную радасць, любоў i надзею, i няхай у гэтым вясновым свеце i ў кожным доме запануюць мiр, святло i братнi спакой.

З найлепшымі пажаданнямі, ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця
Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем